Андрэй Андрэевіч Вазнясенскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэ́й Андрэ́евіч Вазнясе́нскі (руск.: Андрей Вознесенский; 12 мая 1933[1][2][…], Масква[3] — 1 чэрвеня 2010[2][4][…], Перадзелкіна[d], Маскоўская вобласць[5]) — рускі паэт, празаік, мастак, архітэктар.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут (1957). Выступіў з вершамі ў 1958 годзе. Паэма Вазнясенскага «Майстры» (1959) прыцягнула ўвагу свежасцю мовы, перакананасцю ў высокім пакліканні мастацтва. Зборнік «40 лірычных адступленняў з паэмы „Трохвугольная груша“» (1962), у асноўным прысвечаны ўражанням паэта ад паездкі ў ЗША.
Паэзія Вазнясенскага адрознівалася вострым пачуццём сучаснасці, дынамічнасцю верша, ускладненай, часта парадаксальнай, асацыятыўнай вобразнасцю, мудрагелістай гульнёй алітэрацый.
На беларускую мову пераклаў Рыгор Барадулін (зборнік «Небам адзіным», 1980).
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
