Андрэй Дзічэнка
рускі пісьменнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэй Дзічэнка (нар. 17 лістапада 1988, Калінінград) — беларускі рускамоўны пісьменнік, журналіст, рэдактар часопісу «Я».
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 17 лістапада 1988 года ў Калінінградзе ў сям’і ваеннага [1].
У 1990-х гадах разам з сям’ёй пераехаў у Вілейку. Скончыў Вілейскую гімназію № 1 «Логас» (2006), гістарычны факультэт БДПУ імя Максіма Танка (2011). Працаваў журналістам у часопісе «Большой». З 2013 года — рэдактар беларускага часопіса «Я»[2]. У 2015 годзе працаваў намеснікам галоўнага рэдактара газеты «Знамя юности». Жыве і працуе ў Мінску[3].
Remove ads
Творчасць
Аўтар кніг «Минское небо» (2010), «Аномалии. Inferno» (2011), «Ты — меня» (2012), «Плиты и провалы» (2015), «Сонечны чалавек» (2016). Як рэдактар разам з журналістам Аляксеем Карамазавым склаў зборнік рускамоўнай беларускай прозы «Плот у топи»[4].
Апавяданні ў тым ліку на беларускай мове публікаваліся ў часопісах «Макулатура»[5], «Дзеяслоў» (№ 56, кастрычнік 2012), «Маладосць» (№ 8, жнівень 2012), «Верасень» (№ 7, 2013), «Неман» (№ 6, 2015), «Космопорт» (№ 1(14)[6], 2015), альманаху «Тэксты», газеце «Знамя Юности», а таксама ў расійскіх, амерыканскіх[7][8][9], ізраільскіх[10], нямецкіх[11], сербскіх[12] і азербайджанскіх[13] выданнях.
Як журналіст пісаў артыкулы, прысвечаныя беларускім ветэранам вайны ва В’етнаме[14], праблемам успрымання анкалогіі ў грамадстве[15], жанчын у войску[16], гамафобіі[17] і іншым.
Адзін з удзельнікаў супольнасці «Забей» і маладзёжнага грамадскага аб’яднання «Фаланстэр». У 29 год у Дзічэнкі быў дыягнаставаны рассеяны склероз, частка тэкстаў прысвечана гэтай тэме [18].
Remove ads
Прызнанне
- У 2014 годзе апавяданне «Трёхсотый» увайшло ў шорт-ліст беларускага літаратурнага конкурсу «Первая глава»[19].
- Амерыканскім часопісам «New Pop Lit» быў намінаваны на літаратурную прэмію «Pushcart Prize» у 2015 годзе[20].
- У 2015 і 2016 годзе стаў двойчы лаўрэатам літаратурнага конкурсу «Мост дружбы»[21][22] і быў ўдастоены спецыяльнай намінацыі па выніках літаратурнага конкурсу імя Уладзіміра Карпенкі[23].
- П’еса пісьменніка «Томми пошёл в атаку», прысвечаная араба-ізраільскаму канфлікту, атрымала дыплом у міжнародным драматургічным конкурсе «Литодрама» (намінацыя «Сучасная прастора»)[24].
- Апавяданне Дзічэнкі «Кантакт» заняло першае месца ў літаратурным конкурсе газеты «Звязда» па выніках 2016 года.[25].
- Кніга «Сонечны чалавек» увайшла у шорт-ліст прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча і ў лонг-ліст прэміі імя Ежы Гедройца ў 2017 годзе.[26].
- Творы Дзічэнкі ўваходзяць у абавязковую праграму на курсе літаратуры Усходняй Еўропы ў амерыканскім Swarthmore College[27].
- Аповяд Дзічэнкі «Камітэт па расстрэле паэтаў» быў уключаны амерыканскім выдавецтвам Dalkey Archive Press ў анталогію «Best European Fiction 2018»[28].
- У суаўтарстве з журналісткай Яўгеніяй Доўгай заняў І месца ў конкурсе «Найлепшы журналіст-барацьбіт з дыскрымінацыяй у Беларусі-2017» беларускай грамадскай ініцыятывы «Журналісты за талерантнасць»[29].
Крытыка

Творчасць Андрэя Дзічэнкі разглядаецца ў кантэксце кіберпанку і посткіберпанку, але сам аўтар характарызуе свае мастацкія пошукі як увасабленне «рэальнасці, даведзенай да абсурду»[30].
Калі вынесці за дужкі журналісцкія працы Андрэя Дзічэнкі, то яго тэксты ўмоўна можна падзяліць на дзве часткі. Да першай адносяцца кароткія, напоўненыя спецыфічным гумарам апавяданні ў духу Юрыя Мамлеева. Пры гэтым нягледзячы на некаторае сапраўды відавочнае падабенства нельга сказаць, што Дзічэнка з’яўляецца чарговым эпігонам заснавальніка «метафізічнага рэалізму». Хоць трэба прызнаць, што іх героі належаць аднаму — несумненна, «мамлееўскаму» — сусвету. Другая частка складаецца з яго буйных літаратурных форм. І да іх узнікаюць пэўныя пытанні. Узяць, да прыкладу, раман «Пліты і правалы», дзе замест кароткіх і ясных фраз, якія расстрэльваюць ва ўпор, раптам з’яўляюцца грувасткія, перапоўненыя лішнімі дэталямі сказы. Тэкст гэтай галюцынагеннай кнігі настолькі цягучы, што да самай апошняй старонкі даводзіцца боўтацца ў ім, як у балоце, кожны раз чапляючыся за выратавальныя карчы чарговага сюжэтнага павароту.[31].
У рэцэнзіі на кнігу «Best European Fiction 2018» брытанская пісьменніца Джанет Суіні адзначыла, што ў сваёй творчасці Дзічэнка малюе трывожную карціну грамадства, у якім не існуе гармоніі [32].
Рускі літаратуразнаўца Арцём Навічэнкоў адзначае, што кароткія апавяданні Дзічэнкі працягваюць традыцыі рускага класічнага аповяду; у іх пазнаецца ўплыў авангардыстаў 1920 гадоў і савецкіх празаікаў, у першую чаргу, Юрыя Казакова [33].
Remove ads
Бібліяграфія
- «Минское небо» (выдавецтва «Ковчег», 2010)
- «Аномалии. Inferno» (электроннае выданне, Thankyou.ru, 2012)
- «Здравствуйте доктор! Записки пациентов» (у складзе зборніка, «АСТ», 2014)
- «Кахаць і верыць» (у складзе зборніка, «Мастацкая літаратура», 2013)
- «Ты — меня» (электроннае выданне, Thankyou.ru, 2013)
- «Плот у топи» (у складзе зборніка, электроннае выданне, Thankyou.ru, 2014)
- «Пад зоркай кахання» (у складзе зборніка, «Мастацкая літаратура», 2015)
- «100 легенд рок-музыки» (у суаўтарстве з Людмілай Пагодзінай, выдавецтва ЭКСМО, 2015)
- «Плиты и провалы» (выдавецтва «Логвінаў», 2015)
- «Сонечны чалавек» (выдавецтва «Янушкевіч», 2016)
- «Ядро материи» (выдавецтва «Янушкевіч», 2017)
- «Была ночь и не было видно жизни» (выдавецтва часопіса «Солома», 2018)
Remove ads
Зноскі
- часопіс Mediakritika(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2017. Праверана 23 мая 2017.
- Либрусек(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2015. Праверана 24 верасня 2016.
- часопіс «Kyky»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2017. Праверана 21 кастрычніка 2016.
- Часопіс "Макулатура"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2017. Праверана 24 верасня 2016.
- часопіс «Soft Cartel»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2018. Праверана 13 сакавіка 2018.
- часопіс «Воштанице» №24(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 мая 2019. Праверана 23 кастрычніка 2017.
- часопіс «Тамга»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2014. Праверана 21 кастрычніка 2016.
- Часопіс «Я», сакавік 2014(недаступная спасылка) ст.64-68. Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2023. Праверана 24 верасня 2016.
- Часопіс «Я», верасень 2013(недаступная спасылка) ст.62-66. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2023. Праверана 24 верасня 2016.
- Часопіс «Эш», вясна-лета 2013(недаступная спасылка) ст.147.
- часопіс «The Village Беларусь»(недаступная спасылка).
- Информационно-аналитический портал Союзного Государства(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2017. Праверана 16 кастрычніка 2017.
- Афіцыйны сайт адміністрацыі горада Валгадонска(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2017. Праверана 28 кастрычніка 2016.
- сайт клубу пісьменнікаў «Золотые соты»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2016. Праверана 28 кастрычніка 2016.
- сайт беларускага «ПЭН-цэнтру»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2017. Праверана 20 сакавіка 2017.
- сайт выдавецтва Dalkey Archive Press(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 снежня 2017. Праверана 12 снежня 2017.
- Кірыл Мяцеліца «Залаты укол», часопіс «Альманах сучаснае беларускае культуры «pARTisan»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 мая 2019. Праверана 3 мая 2019.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads