Андрэй Завіша (кашталян менскі)
(пам. 1630) кашталян менскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэй Завіша (? — 1630) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян менскі (з 1628).
На сойме 1629 года быў запісаны камісарам па аплаце войска Вялікага Княства Літоўскага.
З роду Завішаў герба «Лебедзь зменены», сын віцебскага кашталяна Мальхера.
Меў трох сыноў:
- Крыштафа, ковенскага ляснічага, які меў сыноў Банавентуру, які памёр маладым, і Аляксандра, новагародскага падстолія;
- Яна, які меў толькі дачок;
- Юрыя, які загінуў бяздзетным у Хацінскай бітве ў 1621 годзе.
Крыштаф і Юрый былі запісаны сярод ахвярадаўцаў кляштара дамініканаў у Менску.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads