Андрэй Ігаравіч Карасёў

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Андрэй Карасёў (нар. 26 мая 1991, Брэст) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Хуткія факты Андрэй Карасёў, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Гуляў у асноўным за дубль брэсцкага «Дынама» (потым «Брэст»), а ў 2010 годзе з’яўляўся на полі і ў асноўным складзе. У жніўні 2012 года перайшоў у арэнду ў пінскую «Хвалю», у красавіку 2013 года арэнда была падоўжана. У складзе «Хвалі» Андрэй стаў іграком асновы.

У сакавіку 2014 года зноў быў арандаваны пінчукамі[2]. Па выніках сезона 2014 «Хваля» страціла месца ў Першай лізе. У студзені 2015 года Андрэй вярнуўся ў «Дынама»[3], аднак не здолеў замацавацца ў камандзе. У выніку, сезон 2015 распачаў у складзе «Кобрына». Па заканчэнні сезона «Кобрын» зняўся з рэспубліканскіх спаборніцтваў, а Андрэй спыніў прафесійную кар’еру.

З пачатку 2020 года стаў выступаць за клуб «Першы Рэгіён» у Другой лізе, а ў пачатку 2021 года далучыўся да «Брэстжылбуда», дзе гуляў да канца сезона.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads