Андрэй Леанідавіч Самафалаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэй Леанідавіч Самафалаў (нар. 4 снежня 1977, в. Карма, Добрушскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі радыёфізік. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (2013), дацэнт.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 4 снежня 1977 года ў вёсцы Карма Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. У 2000 годзе скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны па спецыяльнасці «Фізіка. Тэхнічная творчасць» з адзнакай[1]. У 2003 годзе завяршыў аспірантуру гэтага ж універсітэта па спецыяльнасці «Оптыка»[2].
Працоўную дзейнасць на факультэце фізікі і інфармацыйных тэхналогій ГДУ пачаў у 2003 годзе ў якасці асістэнта кафедры агульнай фізікі[2]. У 2012—2014 гадах займаў пасаду старшага выкладчыка гэтай кафедры. 7 чэрвеня 2013 года абараніў кандыдацкую дысертацыю і атрымаў вучоную ступень кандыдата фізіка-матэматычных навук[1].
У 2014 годзе працаваў намеснікам дэкана фізічнага факультэта. З 2015 года — дацэнт кафедры агульнай фізікі[2]. Выкладае курсы «Механіка», «Фізіка», «Оптыка», «Асновы алгарытмізацыі і праграмавання», «Архітэктура ЭВМ» (лекцыі, практычныя і лабараторныя заняткі)[1]. З 2023 года дэкан факультэта фізікі і інфармацыйных тэхналогій ГДУ імя Ф. Скарыны[3][4].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Асноўныя навуковыя інтарэсы звязаныя з даследаваннем узаемадзеяння электрамагнітных хваль ЗВЧ і ТГц-дыяпазону з штучнымі асяроддзямі[1][2], а таксама з методыкай выкладання фізікі[2].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads