Андрэй Раманавіч Чыкаціла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэй Раманавіч Чыкаціла (руск.: Андрей Романович Чикатило; 16 кастрычніка 1936[1][2][…], Яблучнэ, УССР, СССР — 14 лютага 1994[1][2][…], Новачаркаск, Растоўская вобласць) — адзін з найвядомейшых і найбязлітаснейшых савецкіх серыйных забойцаў, гвалтаўнік, педафіл, канібал, які з 1978 па 1990 год здзейсніў 53 даказаных забойствы (прызнаўся ў 55 забойствах; паводле аператыўных дадзеных, здзейсніў больш за 65 забойстваў): 21 хлопчыка ва ўзросце ад 7 да 16 гадоў, 14 дзяўчат ва ўзросце ад 9 да 17 гадоў і 17 старэйшых дзяўчат і жанчын у РСФСР, Украінскай ССР і Узбекскай ССР. Да серыі забойстваў працаваў настаўнікам, спрабуючы разбэсціць непаўналетніх вучняў ды вучаніц.
У большасці ажыццёўленных злачынстваў ён заманьваў ахвяраў у пустыя, бязлюдныя месцы, наносіў цялесныя пашкоджанні і забіваў. Некаторыя целы сваіх ахвяраў ён гвалтаваў, расчляняў ды з’ядаў[3].
Да яго арышту былі расстраляныя два чалавекі, якія не мелі дачынення да гэтых злачынстваў. Быў затрыманы ў ходзе маштабнай спецыяльнай аперацыі «Лесапаласа»[4], прызнаны годным асуджэння, прыгавораны да смяротнага пакарання і расстраляны.
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads