Андрэй Уладзіленавіч Данілаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэй Уладзіленавіч Данілаў (нар. 9 снежня 1959, Куйбышаў, Расія) — рэлігіязнавец, багаслоў. Кандыдат багаслоўя (1996), доктар філасофіі (Рэгенсбургскі ўніверсітэт, Германія, 1999).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Куйбышаўскі архітэктурна-будаўнічы інстытут (1982), Маскоўскую духоўную семінарыю (1991), Маскоўскую духоўную акадэмію (1996), Рэгенсбургскі ўніверсітэт (філасофскі факультэт, 1995; рэлігіязнаўчая аспірантура, 1999).
Працаваў у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (1999—2004, факультэт тэалогіі, кафедра рэлігіязнаўства, загадчык кафедры), Інстытуце тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (кафедра рэлігіязнаўства, загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: фенаменалогія рэлігіі; сістэматычная тэалогія; тэалогія дыялогу.
Remove ads
Узнагароды
Ордэн святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра (2004), ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага (2009).
Бібліяграфія
- Экклезиологические воззрения И. В. Лопухина : диссертация … кандидата богословия / А. В. Данилов. — Загорск, 1996.
- Основы систематического религиоведения : учебно-методическое пособие / А. В. Данилов. — Минск, 2009.
- Розенкрейцер и реформатор российского масонства И. В. Лопухин : его учение о «внутренней церкви» как новация масонской мистики / А. В. Данилов. — Минск, 2010.
- Феноменология религиозного символа / А. Данилов. — Минск, 2010.
- Iwan Lopuchin : Erneuerer der russischen Freimaurerei : seine Lehre von der inneren Kirche als eigenständiger Beitrag zum Lehrgebäude der freimaurerischen Mystik / Andrej V. Danilov. — Dettelbach, 2000.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads