Андрэй Уладзіміравіч Мацук
беларускі гісторык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэй Уладзіміравіч Мацук (нар. 4 снежня 1978, Полацк) — беларускі гісторык, спецыяліст па Вялікім княстве Літоўскім XVIII ст. Доктар хабілітаваны ў галіне гісторыі (2021).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў у 2001 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта[2].
У 2004 годзе скончыў аспірантуру Інстытута гісторыі НАН Беларусі[2]. 13 мая 2005 года абараніў кандыдацкую дысертацыю «Барацьба магнацкіх груповак на беларускіх землях ВКЛ за палітычнае вяршэнства (1717—1763 гг.)»[2].
Пасля абароны дысертацыі працаваў у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, у 2005—2006 гадах — малодшы навуковы супрацоўнік, 2006—2010 — навуковы супрацоўнік, 2010—2019 — старшы навуковы супрацоўнік, 2019—2020 — вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу.
Навуковая ступень доктара хабілітаванага нададзена рашэннем навуковай рады Інстытута гісторыі імя Тадэвуша Мантэйфеля Польскай акадэміі навук 18 лістапада 2021 года.
Ад лютага 2022 года — навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі імя Тадэвуша Мантэйфеля Польскай акадэміі навук[3].
Remove ads
Палітычны пераслед
24 верасня 2020 года схоплены паблізу ўласнага дома ў сувязі з удзелам у акцыях пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў прэзідэнта ў Беларусі 9 жніўня 2020 года, абвінавачаны ў парушэнні ч.1 арт. 23.34 КоАП Рэспублікі Беларусь і асуджаны на 13 дзён адміністрацыйнага арышту[4]. 23 лістапада 2020 года ў эфіры праграмы «Ідэя Х» на Еўрарадыё выйшаў запіс інтэрв’ю з ім Зміцера Лукашука і Максіма Гарунова[5]. 26 лістапада пасля масавага звальнення з Інстытута гісторыі НАНБ падпісаў ліст да адміністрацыі з асуджэннем рэпрэсій і адмовіўся ад прапановы працягнуць кантракт у знак салідарнасці з тымі, каму раней паведамілі пра непрацягненне працоўных адносін з 1 студзеня 2021 года[6].
11 снежня зноў затрыманы ва ўласным доме супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь і адвезены ў Маскоўскае РУУС Мінска. 14 снежня суд Маскоўскага раёна Мінска (суддзя — Таццяна Матыль[7][8][9][10]) кіруючыся ч. 3 арт. 23.34 КоАП пакарала Мацука 15 днямі адміністрацыйнага арышту за святкаванне 4 снежня з калегамі і суседзямі дня нараджэння ў двары дома, дзе Мацук стала жыў[11][12][13][14][15]. Адвакат даводзіў, што доказную базу абвінавачвання нельга будаваць толькі на двух фотаздымках і пытаў: «Чаму мой кліент не мог адзначыць свой дзень нараджэння ў двары свайго дома з суседзямі і сябрамі?». На гэта суддзя Матыль сказала, звяртаючыся да Мацука: «Інтэрнэтам карыстаецеся? Пра палітычную сітуацыю ў краіне ведаеце? Пра тое, што дваровыя чаяванні — гэта форма пратэсту, у курсе?», задавала пытанні: «Які заклік нясе плакат з надпісам „Дзякуй гісторыкам“?», «Хто купляў торты?», «Ці доўга яны стаялі?», «Ці маглі прысутныя на іх глядзець?»[12]. Выйшаў на волю 26 снежня 2020 года.[16]
Remove ads
Навуковая дзейнасць
У сферу навуковых зацікаўленняў уваходзяць: унутрыпалітычнае становішча беларускіх зямель ВКЛ XVIII ст., асаблівасці будовы і функцыянавання парламенцкай сістэмы ВКЛ XVIII ст., заканамернасці і асаблівасці фарміравання і функцыянавання рэгіянальнай павятовай эліты ВКЛ у XVIII ст., гісторыя дзяржавы і права, прававой і палітычнай думкі ВКЛ XVIII ст., дзяржаўныя інстытуты ВКЛ XVIII ст.
З 2004 года быў удзельнікам некалькіх міжнародных навукова-даследчых праектаў, якія рэалізаваны і рэалізуюцца пад кіраўніцтвам прафесара Генрыха Люлевіча (1950—2019) і прафесара Анджэя Рахубы. Сярод іх праекты выдання спісаў дэпутатаў Галоўнага Трыбунала ВКЛ, спісаў ураднікаў і саноўнікаў ВКЛ (Віленскае, Троцкае, Полацкае, Мсціслаўскае, Берасцейскае, Новагародскае (Навагрудскае) ваяводствы) (NPRH nr N N108 203536; NPRH nr 12H 11 0016 80; NPRH nr 11H 11 0036 80; NPRH nr 11H 18 0370 86), парламентарыяў ВКЛ на соймах Рэчы Паспалітай (NPRH nr 11H 18 0130 87), а таксама навуковы праект па выданні актаў новагародскага (навагрудскага) сойміка (NPRH nr 0057/NPRH2/H11/81/2012).
Аўтар больш за 120 навуковых прац.
Сям’я
Жанаты. Мае дачку і сына.
Працы
Манаграфіі
- Барацьба магнацкіх груповак у ВКЛ (1717—1763 гг.). Мінск: Медысонт, 2010. 640 с.
- Полацкае ваяводства ў XVIII ст.: ваявода, шляхецкі эліта, соймікі. Мінск: Беларуская навука, 2014. 230 с.
- Грамадска-палітычнае жыццё Вялікага Княства Літоўскага ў часы бескаралеўя 1733—1735 гг. Мінск: Беларуская навука, 2020. 366 с.: іл.
- Павятовыя соймікі ў сацыяльна-палітычным жыцці Вялікага Кнаяства Літоўскага (1697—1764 гг.). Вільня: ЕГУ, Логвінаў, 2023. 600 с.
Калектыўныя манаграфіі
- Dzieje rodziny Ciechanowieckich herbu Dąbrowa (XIV—XXI wiek) (в соавторстве: Henryk Lulewicz, Andrzej Rachuba, Jolanta Sikorska-Kulesza, Stanisław Dumin, Andrzej Haratym, Andrej Macuk, Agnieszka Pospiszil) Andrzej Rachuba (red.). — Warszawa: DiG, 2013. — 614 s.
- Гісторыя Навагрудка — з глыбінь вякоў да нашых дзён = История Новогрудка — из глубин веков до наших дней / [М. П. Касцюк і інш.], рэд. кал.: М. П. Касцюк (гал. рэд.). 1-е выд. Мінск: Белстан, 2014; 2-е выд. Мінск : Белстан, 2016.
- История белорусской государственности: В 5 т. Т. 1 : Белорусская государственность: от истоков до конца XVIII в. / А. А. Коваленя [и др.]; отв. ред. тома О. Н. Левко, В. Ф. Голубев; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т истории. Минск : Беларуская навука, 2019.
Навукова-даведачныя выданні
- Deputaci Trybunału Głównego Wielkiego Księstwa Litewskiego (1697—1794): Spis / pod red. Andrzeja Rachuby; oprac. Andrzej Rachuba i Przemysław P. Romaniuk przy współpr. Andreja Macuka i Jewgienija Aniszczenki; Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk. Warszawa: DiG, 2004. 448 s.
- Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy: w X t. / PAN, Instytut Historii; red. Anrzej Rachuba, Henryk Lulewicz. Warszawa: Wydawnictwo «DiG», Wydawnictwo IH PAN, 2003-<2024>. Tom I: Województwo wileńskie. XIV—XVIII wiek. / pod red. Andrzeja Rachuby, oprac. Henryk Lulewicz, Andrzej Rachuba, Przemysław P. Romaniuk przy współudzialie Uładzimira Jamialjanczyka i Andreja Macuka. Warszawa: DiG, 2004. 764 s.
- Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy: w X t. / PAN, Instytut Historii; red. Anrzej Rachuba, Henryk Lulewicz. Warszawa: Wydawnictwo «DiG», Wydawnictwo IH PAN, 2003-<2024>. Tom II: Województwo trockie. XIV—XVIII wiek. / pod red. Andrzeja Rachuby, oprac. Henryk Lulewicz, Andrzej Rachuba, Przemysław P. Romaniuk przy współpracy Jaugiena Aniszczanki i Andreja Macuka. Warszawa: DiG, 2009. 687 s.
- Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy: w X t. / PAN, Instytut Historii; red. Anrzej Rachuba, Henryk Lulewicz. Warszawa: Wydawnictwo «DiG», Wydawnictwo IH PAN, 2003-<2024>. Tom V: Ziemia połocka i województwo połockie. XIV—XVIII wiek Архівавана 13 красавіка 2021. / IH PAN; pod red. Henryka Lulewicza, oprac. Henryk Lulewicz, Andrzej Rachuba, Andrzej Haratym, Andrej Macuk, Andrej Radaman przy współpracy Witala Hałubowicza i Przemysława P. Romaniuka. Warszawa: Wydawnictwo IH PAN, 2018. 305, [1] s. ISBN 978-83-65880-49-9
- Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy: w X t. / PAN, Instytut Historii; red. A. Rachuba, H. Lulewicz. Warszawa: Wydawnictwo «DiG», 2003—2014, Wydawnicto IH PAN, 2018-<2024>. T. VI: Ziemia nowogródzka i województwo nowogródzkie XV—XVIII wiek / IH PAN; red. Andrzej Rachuba, oprac. Henryk Lulewicz, Tomasz Jaszczołt, Andrej Radaman, Andrzej Rachuba, Przemysław P. Romaniuk, Andrej Macuk, Adam Danilczyk, Andrzej Haratym. — Warszawa: IH PAN, 2024.524 s. ISBN 978-83-66911-67-3
- Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy: w X t. / PAN, Instytut Historii; red. A. Rachuba, H. Lulewicz. Warszawa: Wydawnictwo «DiG», Wydawnicto IH PAN, 2003-<2024>. Tom VIII: Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV—XVIII wiek / IH PAN; red. Andrzej Rachuba, oprac. Henryk Lulewicz, Tomasz Jaszczołt, Andrej Radaman, Andrzej Rachuba, Przemysław P. Romaniuk, Andrej Macuk, Adam Danilczyk, Andrzej Haratym. Warszawa: IH PAN, 2020. 405 s. ISBN 978-83-65880-89-5
- Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy: w X t. / PAN, Instytut Historii; red. Andrzej Rachuba, Henryk Lulewicz. Warszawa: Wydawnictwo «DiG», Wydawnictwo IH PAN, 2003-<2024>. Tom IX: Województwo mścisławskie. XVI—XVIII wiek / IH PAN; pod red. Andrzeja Rachuby, oprac. Henryk Lulewicz, Tomasz Jaszczołt, Andrej Radaman, Andrzej Rachuba, Przemysław P. Romaniuk, Andrej Macuk, Adam Danilczyk i Andrzej Haratym. Warszawa: Wydawnictwo IH PAN, 2019. 262 s. ISBN 978-83-65880-76-5
Навуковыя зборнікі
- Ды сваёй гісторыі: Сярэднявечча і Ранні Новы час: зборнік навуковых артыкулаў, прысвечаных памяці Паўла Лойкі / навук. рэд. В. А. Варонін. Смаленск: Інбелкульт, 2013. 156 с.
Выбраныя навуковыя артыкулы
Remove ads
Узнагароды і прэміі
- Лаўрэат стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым навукоўцам (2010), прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі (2021)[2].
- Лаўрэат Прэміі Міжнароднага кангрэсу даследчыкаў Беларусі за лепшую навуковую публікацыю 2020 года ў намінацыі Гісторыя (манаграфіі) з манаграфіяй «Грамадска-палітычнае жыццё Вялікага Княства Літоўскага ў часы бескаралеўя 1733—1735 гг.» (Мінск: Беларуская навука, 2020).[17]
- Лаўрэат Узнагароды «Rocznika Lituanistycznego» за 2022 год.[18]
- Лаўрэат Узнагароды «Przeglądu Wschodniego» за 2023 год.[19]
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
