Андрэй Фёдаравіч Ушакоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Андрэй Фёдаравіч Ушакоў (16 кастрычніка 1912, вёска Рабяткі, Чавускі раён — 1941) — беларускі паэт .

Хуткія факты Андрэй Фёдаравіч Ушакоў, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Закончыў сямігодку, прафшколу металістаў. Вучыўся ў Мінскім педінстытуце, Віцебскім кінатэхнікуме на сцэнарным аддзяленні, Усесаюзным інстытуце кінематаграфіі ў Маскве. У 1939 г. закончыў Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры. Працаваў інспектарам ва Упраўленні па справах мастацтва пры СНК БССР. У кастрычніку 1939 г. прызваны ў Чырвоную Армію, працаваў сакратаром дывізіённай газеты «За Советскую Родину». З пачатку Вялікай Айчыннай вайны прымаў удзел у баях на Магілёўшчыне і Гомельшчыне. Загінуў у ліпені 1941 г. пры пераправе праз Сож.

Першы верш надрукаваны ў 1928 г. у газеце «Чырвоная змена» пад псеўданімам А. Бязьмежны.

Аўтар паэмы «Говар машын», кнігі вершаў «Рабочы пульс», «Зарыва вагранак», «Праца і маладосць», «Голас Радзімы».

Паэзіі пачатку 1930-х гадоў уласцівы тэматыка, рытмы і інтанацыі так званай «ударніцкай» паэзіі. Аўтара перапаўняла натхненне і вера ў тое, што сённяшняя ўдарная праца — гэта падмурак заўтрашняга шчаслівага дня. Разам з паэтам А. Жаўруком выдаў творы для дзяцей «Пра слаўных папанінцаў нашага дзетсада». Вершы паэта перакладаліся на рускую, балгарскую, польскую мовы.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads