Анелі Яатээнмякі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Анелі Яатээнмякі
Remove ads

Анелі Яатээнмякі (фінск.: Anneli Tuulikki Jäätteenmäki, нар. 11 лютага 1955, Лапуа) — фінскі палітык і член Еўрапейскага парламента. З 17 красавіка па 24 чэрвеня 2003 года працавала прэм’ер-міністрам Фінляндыі, стаўшы першай жанчынай у гісторыі Фінляндыі, якая заняла гэтую пасаду. Таксама ў 2002—2003 гадах была абраная старшынёй партыі Фінляндскі цэнтр. З 25 сакавіка 2003 па 17 лютага 2003 працавала спікерам эдускунты.

Хуткія факты Анелі Яатээнмякі, 39-ы прэм’ер-міністр Фінляндыі ...
Remove ads

Біяграфія

З 1981 года Яатээнмякі працавала юрыстам. У 1987 яе ўпершыню абралі ў парламент Фінляндыі. Яна ішла на выбары ад партыі Фінляндскі цэнтр і атрымала звыш 9000 галасоў. У 1994—1995 гадах займала пасаду міністра юстыцыі ў кабінеце Эска Аха.

У 2002 яна была абраная замест Аха лідарам партыі і па выніках праведзеных у наступным годзе парламенцкіх выбараў сфармавала кабінет з удзелам сацыял-дэмакратаў і Шведскай народнай партыі, у выніку чаго Фінляндыя стала адзінай краінай у свеце, дзе пасты прэзідэнта (Тар’я Халанен) і прэм’ер-міністра займалі адначасова жанчыны.

Яатээнмякі была вымушаная сысці ў адстаўку ў сувязі са скандалам, звязаным з апублікаваннем ёю ў перыяд перадвыбарчай кампаніі сакрэтных дакументаў, якія ўтрымлівалі запісы перамоваў тагачаснага прэм’ер-міністра сацыял-дэмакрата Паава Ліпанена з прэзідэнтам ЗША Джорджам Бушам аб падтрымцы Фінляндыяй вайны ў Іраку, што спрыяла паразе сацыял-дэмакратаў на парламенцкіх выбарах. Яатээнмякі сышла ў адстаўку з пасады прэм’ер-міністра 24 чэрвеня і з пасады лідара Партыі цэнтра 5 кастрычніка.

З 2004 Яаатээнмякм з’яўляецца дэпутатам Еўрапейскага парламента.

Remove ads

Зноскі

  1. Anneli Jäätteenmäki // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  2. Anneli Jäätteenmäki // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q107343683'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads