Анжаліка Кербер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Анжаліка Кербер
Remove ads

Анжаліка Кербер (ням.: Angelique Kerber, нар. 18 снежня 1988, Брэмен, ФРГ) — прафесійная тэнісістка, якая выступае за Германію; былая першая ракетка свету ў адзіночным рэйтынгу, пераможца трох турніраў Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі — 2016, Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе — 2016, Уімблданскі турнір — 2018); фіналістка аднаго турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Уімблдан-2016); сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2016 года ў адзіночным разрадзе; пераможца 12 турніраў WTA ў адзіночным разрадзе; фіналістка Кубка Федэрацыі (2014) у складзе нацыянальнай зборнай Германіі.

Хуткія факты Анжаліка Кербер, Нарадзілася ...
Remove ads

Агульная інфармацыя

Анжаліка — адна з дзвюх дачок у польскай сям’і Беаты і Славаміра Кербераў, які мае таксама і нямецкія карані. Яе сястру клічуць Джэсіка.

Пачала гуляць у тэніс у тры гады. Паралельна яна сур’ёзна займалася плаваннем, паказвала добрыя рэзультаты на мясцовых спаборніцтвах, але ў выніку засяродзілася на тэнісе. Бацькі садзейнічалі захапленню дачкі, а маці дагэтуль з’яўляецца яе менеджарам.

Любіць гуляць на ўсіх пакрыццях, больш за ўсё аддаючы перавагу траве. Улюбёныя турніры — Індыян-Уэлс і Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі. Мае сваю тэнісную акадэмію. Кумірам у свеце тэніса ў дзяцінстве была Штэфі Граф.

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads