Анжаліка Юр’еўна Дарагакупец
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анжаліка Юр’еўна Дарагакупец (нар. 14 красавіка 1964, Гомель) — беларускі дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання.
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Віцебскі дзяржаўны ордэна дружбы народаў медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа».
Працоўную дзейнасць пачала ўрачом-кардыёлагам III кардыялагічнага аддзялення Гомельскага абласнога клінічнага кардыялагічнага дыспансера.
Намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай часці ўстановы «Гомельскі абласны клінічны кардыялагічны цэнтр».
Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджана юбілейнымі медалямі «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Гомельскага аблвыканкама, Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў[2].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads