Анжэрскі апакаліпсіс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Анжэрскі апакаліпсіс» — серыя шпалераў, якія прадстаўляюць сцэны Адкрыцця Яна Багаслова. Знаходзяцца ў французскім горадзе Анжэ. Шпалеры створаны між 1373 і 1381 гадамі для Людовіка I Анжуйскага. Першапачаткова серыя складалася з сямі частак, кожная з якіх складалася з чатырнаццаці шпалераў, сямі з чырвоным і сямі з сінім фонам, а таксама малюнкі вялікай фігуры пад балдахінам, якая прадстаўляе самога Іаана. Да нашых дзён дайшлі толькі 64 шпалеры, выстаўленыя ў спецыяльным музеі на тэрыторыі Анжэрскага замка. Гэта самая вялікая ў свеце серыя сярэднявечных шпалераў.
Remove ads
Гісторыя
Кардоны для шпалераў былі выкананы ў 1375-1379 гадах нідэрландскім мастаком Жанам дэ Бандолем, які працаваў пры двары французскага караля Карла V. Крыніцай для кампазіцый, увасобленых у серыі дываноў, паслужылі мініяцюры з рукапісных «Каментароў да Апакаліпсісу» (X стагоддзе) Беатуса з Льебаны, манускрыпт належаў Карлу V. Шпалеры былі замоўленыя прыдворнаму ткачу Нікаля Батаю для Людовіка I Анжуйскага. Па ўсёй бачнасці, шпалеры былі выкананы ў Парыжы, у майстэрні Нікаля Батая, Раберам Пуасонам. Яны былі завершаны каля 1381 года. У XV стагоддзі Рэнэ Добры, герцаг Анжуйскі і кароль Неапаля, падарыў іх Анжэрскаму сабору.
Шпалеры выкананы з шоўку і воўны, выкарыстаны раслінныя фарбавальнікі — індыга, корань марэны, кармін і іншыя. У кожнага колеру не больш пяці адценняў.
У канцы XVIII і пачатку XIX стагоддзя серыя шпалераў панесла істотную шкоду, паколькі была выстаўлена ў галерэі з вялікімі вокнамі, і фарбы выцвели пад дзеяннем сонечнага святла. Паміж 1843 і 1870 гадамі шпалеры былі адрэстаўраваны.
У канцы 1930-х гадоў цыкл уважліва вывучаў рэфарматар мастацтва шпалеры Жан Люрса, які называў «Анжэрскі апакаліпсіс» «Сікстынскай капэлай, выкананай з воўны». Даследаванні знакамітай серыі дапамаглі Люрса сфармаваць асноўныя прынцыпы шпалернага ткацтва XX стагоддзя, шмат у чым абапіраюцца на досвед сярэднявечных майстроў.
Remove ads
Сюжэты
З сямі першапачаткова вырабленых частак захаваліся шэсць. Ансамбль шпалераў мае ў даўжыню 103 метра ў вышыню каля 4,5 метра. Кожная частка ўтрымоўвала 7 сініх і сем чырвоных шпалераў, кожная з якіх падзелена на дзве часткі, верхнюю і ніжнюю. Шпалеры не проста з'яўляюцца ілюстрацыяй да Апакаліпсісу, але і ўтрымліваюць інфармацыю аб палітычным і эканамічным жыцці Францыі XIV стагоддзя.
Зноскі
- Benton J. R. Materials, Methods, and Masterpieces of Medieval Art — ABC-CLIO, 2009. — P. 199–200. — ISBN 978-0-275-99418-1
- Joubert F. L'Apocalypse d'Angers et les débuts de la tapisserie historiée // Bulletin Monumental — 1981. — Vol. 139, вып. 3. — P. 125–140. — ISSN 0007-473X; 2275-5039 — doi:10.3406/BULMO.1981.5997
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads