Анона (багіня)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анона (ад лацінскага «annus» — літаральна «год») — у старажытнарымскай рэлігіі і міфалогіі багіня, якая багаслаўляла і ахоўвала жніво[1], менавіта ёй узносілі рымляне свае малітвы з просьбай сабраць ураджай без страт.

На творах мастацтва Анона нярэдка адлюстроўвалася разам з заступніцай ураджаю і ўрадлівасці багіняй Цэрэрай. У адной руцэ багіня Анона звычайна трымае рог дастатку ці сноп каласоў, а ў другой руцэ ў яе, як правіла, суднавы руль ці якар. Марскія атрыбуты былі своеасаблівым блаславеннем на паспяховыя перавозкі і бесперабойныя пастаўкі збожжа ў Старажытны Рым па моры.
Часам словам «анона» ў старажытных рымлян звалася таксама гадавое жніво ці сукупнасць жыццёвых прыпасаў на рынку ці, нарэшце, сам кошт збожжавага хлеба; (адсюль выраз «ананарныя законы», гэта значыць законы, якія датычыліся хлебнага гандлю).
Remove ads
Зноскі
- Аннона // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads