Ансамбль жылых дамоў па бульвары Касманаўтаў (Брэст)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ансамбль жылых дамоў па бульвары Касманаўтаў — архітэктурны ансамбль у Брэсце, размешчаны па бульвары Касманаўтаў.
Remove ads
Архітэктура
Сфарміраваны ў 1979 г. (арх. Р. Шылай, А. Казюкоў, Р. Будзько) з 4 аднолькавых па сваім архітэктурна-планіровачным вырашэнні 9-павярховых дамоў (№ 90, 92, 94, 96), аб’яднаных 3 аднапавярховымі блокамі гандлёва-бытавых устаноў. Кожны 60-кватэрны дом складаецца з 2 аб’яднаных лесвічна-ліфтавым вузлом карпусоў. Тыпавыя паверхі карпусоў уключаюць аб’яднаныя вакол калідора кватэры з утульнымі жылымі пакоямі, прасторнымі кухнямі, убудаванымі шафамі, балконамі ці лоджыямі. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя ансамбля ствараецца кантрасным проціпастаўленнем высокіх і нізкіх аб’ёмаў. Сцены жылых будынкаў абліцаваны керамічнай пліткай цёмна-ружовага колеру.
Remove ads
Літаратура
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — 368 с., іл.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads