Ансамбль жылых дамоў па набярэжнай Францішка Скарыны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ансамбль жылых дамоў па набярэжнай Францішка Скарыныmap
Remove ads

Ансамбль жылых дамоў па набярэжнай Францішка Скарыны — архітэктурны ансамбль у Брэсце, размешчаны па набярэжнай Францішка Скарыны.

Хуткія факты Ансамбль жылых дамоў па набярэжнай Францішка Скарыны, Краіна ...
Remove ads

Архітэктура

Thumb
Ансамбль з захаду

Сфарміраваны ў 1978 г. (арх. Р. Шылай, інж. С. Мартынаў, І. Дунайка) з 3 аднолькавых 12-павярховых дамоў (№ 28, 32, 38), да першых паверхаў якіх прыбудаваны адпапавярховыя карпусы грамадскіх і гапдлёва-бытавых устаноў — прадуктовы магазін, Гарадская дзіцячая бібліятэка імя А. С. Пушкіна, Дом шлюбу.

Планіровачная структура жылых дамоў вырашана блакіроўкай 2 жылых карпусоў на 55 кватэр кожны з выхадам на лесвічную клетку з 2 ліфтамі. На кожным паверсе 10 кватэр (па 5 у кожным корпусе) палепшанай планіроўкі. Пластыку фасадаў ствараюць вертыкальныя канструкцыйныя рэбры, а таксама размешчаныя ў шахматным парадку балконы і лоджыі. Фасады абліцаваны светлай керамічнай пліткай.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads