Антаніна Лаўрэнцьеўна Леановіч
неўрапатолаг From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Антаніна Лаўрэнцьеўна Леано́віч[2] (15 студзеня 1929, Барысаў, Мінская вобласць — 22 мая 2020[3]) — беларускі неўрапатолаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар.
Remove ads
Біяграфія
У 1946 годзе скончыла сярэднюю школу, у 1951 годзе — Мінскі медыцынскі інстытут, лячэбны факультэт.
З 1951 па 1954 год працавала ардынатарам 2-й клінічнай бальніцы Мінска, а з 1954 па 1961 гады — Навуковым супрацоўнікам Беларускага навукова-даследчага інстытута неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі.
У студзені 1961 года абрана на пасаду асістэнта кафедры неўрапатолагі Беларускага дзяржаўнага інстытута удасканалення ўрачоў (сучасная БелМАПА), у кастрычніку 1968 года — дацэнта гэтай жа кафедры. У чэрвені 1973 года абрана загадчыцай кафедры неўрапатолагі БелДІУУ, дзе прапрацавала да 1992 года.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Кандыдацкую дысертацыю на тэму «Клінічныя асаблівасці рассеянага склерозу ў сувязі з сералагічнымі і алергічнымі рэакцыямі» абараніла ў 1961 годзе; доктарскую «Да дыферэнцыяльнай дыягностыкі і патагенезу некаторых дэміалінізаваных захворванняў нервовай сістэмы» — у 1968 годзе
Апублікавала больш за 160 навуковых прац і 8 манаграфій, якія прысвечаны рассеянаму склерозу, лейкаэнцефалітам, інфекцыйна-алергічнаму энцэфаліту, полірадыкуланеўрытам і інш.
Remove ads
Зноскі
- ЛЕОНОВИЧ Антонина Лаврентьевна. НЕКРОЛОГ Архівавана 30 сакавіка 2023. (руск.) // Сайт БелМАПА
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads