Антарктычныя аазісы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Антарктычныя аазісы
Remove ads

Антарктычныя аазісы — свабодныя ад ледавіковага покрыва ўчасткі краявой зоны Антарктыды. Плошча ад некалькіх дзясяткаў да соцень квадратных кіламетраў (аазіс Бангера 952 км²). Размешчаны ўнутры вобласці ледавіковай акумуляцыі, акаймаваны зонай абляцыі. Для антарктычных аазісаў характэрны спецыфічны прыродны комплекс (мясцовы менш суровы клімат, ландшафты халодных пустынь, шмат азёраў, арганічнае жыццё прымітыўнае, крыягеннна-структурныя глебы).

Хуткія факты Антарктычныя аазісы, Кантынент ...

Раслінны свет: імхі, лішайнікі, прэснаводныя водарасці.

Жывёльны свет: птушкі — буравеснікі, паморнікі, у асобных антарктычных аазісах — пінгвіны. У антарктычных аазісах знаходзіцца большасць палярных навуковых станцый (напрыклад, станцыя Навалазараўская ў аазісе Шырмахера на Зямлі Каралевы Мод).

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads