Антоніа Філарэтэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Антоніа Філарэ́тэ (італ.: Filarete, уласнае Аверліна, Antonio di Pietro Averlino; каля 1400, г. Фларэнцыя, Італія — каля 1469) — італьянскі архітэктар, скульптар, тэарэтык архітэктуры эпохі Ранняга Адраджэння.
Remove ads
Біяграфія
Вучыўся ў Фларэнцыі.
Стварыў бронзавую браму сабора Святога Пятра ў Рыме (1433—45). З 1447 ці 1448 працаваў у Мілане: галоўная вежа замка Кастэла Сфарцэска (1451—54), гіганцкі бальнічны комплекс Аспедале Маджорэ (з 1456).

Яго гуманістычныя прынцыпы мастацтва (у будаўнічай і скульптурнай практыцы спалучаліся з прыёмамі позняй готыкі) найбольш ярка выявіліся ў «Трактаце пра архітэктуру» (1460—64), прысвечаным пераважна апісанню «Сфарцынды» — «ідэальнага горада», упісанага ў круг, з рэгулярнымі кварталамі, абкружанымі шматвугольнымі ўмацаваннямі, і галоўнай плошчай у цэнтры. У трактаце прыведзены таксама звесткі па геаметрыі, перспектыве, оптыцы, механіцы, нататкі пра рэканструкцыю антычных будынкаў.
Remove ads
Зноскі
- Antonio di Pietro Averlino Filarete // The Nelson-Atkins Museum of Art — 1933. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Romanini A. M. Antonio, detto Filarete Averlino // Dizionario Biografico degli Italiani — 1962. — Vol. 4. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads