Антоніа да Сангала Малодшы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Антоніа да Сангала Малодшы
Remove ads

Антоніа да Сангала Малодшы (італ.: Antonio da Sangallo il Giovane; 12 красавіка 1484, Фларэнцыя — 3 жніўня 1546, Тэрні; народжаны Антоніа Кардзіні (італ.: Antonio Cordini)) — фларэнційскі архітэктар эпохі Высокага Адраджэння. Пляменнік і вучань Джуліяна да Сангала і Антоніа да Сангала Старэйшага.

Хуткія факты Антоніа да Сангала Малодшы, Дата нараджэння ...
Thumb
Царква Санта-Марыя-дзі-Ларэта ў Рыме, праца Антоніа ды Сангала.

Працаваў у Рыме пад кіраўніцтвам Брамантэ і Перуцы. Яго тварэннем з'яўляецца Палацца Фарнезэ ў Рыме (будаўніцтва распачата ў 1513 годзе, скончана Мікеланджэла). Сангала прыняў эстафету галоўнага архітэктара сабора Св. Пятра ў 1539 годзе і пашырыў першапачатковы план Брамантэ, але даводзіць будаўніцтва да лагічнага завяршэння прыйшлося яго пераемніку Мікеланджэла.

З 1503 года працаваў у майстэрні Брамантэ ў Рыме. Пабудаваў шматлікія ўмацаванні (у Парме, з 1525, і інш.). Стаўшы пасля смерці Рафаэля (1520) галоўным архітэктарам сабора Св. Пятра ў Рыме, прапанаваў план у відзе лацінскага крыжа (які заменены Мікеланджэла на роўнаканцовы). Сталым пабудовам Антоніа да Сангала Малодшага: палацца Фарнезэ (1513—34, будаўніцтва скончана Мікеланджэла і Джакама дэла Порта), банк Санта-Спірыта (1523—24), палацца Сакеці (1543), усё ў Рыме, — уласцівыя адмова ад папавярховага дзялення фасадаў і апераджальная ранняе барока масіўная цэласнасць аб'ёмаў.

Remove ads

Будынкі і збудаванні

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #118794426 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads