Антані ван Левенгук
галандскі навуковец From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Антані ван Ле́венгук (Antoni van Leeuwenhoek, Thonius Philips van Leeuwenhoek; 24 кастрычніка 1632, Дэлфт, Нідэрланды — 26 жніўня 1723, Дэлфт) — галандскі натураліст, канструктар мікраскопаў, заснавальнік навуковай мікраскапіі, член Лонданскага каралеўскага таварыства (з 1680), даследаваў з дапамогай сваіх мікраскопаў структуру розных формаў жывой матэрыі.
Зрабіў лінзы, якія павялічвалі ў 150—300 разоў. З іх дапамогай назіраў і замалёўваў бактэрыі (1683), эрытрацыты, найпрасцейшых, раслінныя і жывёльныя клеткі, будову мышцаў і іншых частак і органаў больш за 200 відаў раслін і жывёл. Адкрыў сперматазоіды чалавека (1677); лічыў, што ў сперматазоідзе змяшчаецца сфарміраваны зародак, а яйцо служыць сілкавальным матэрыялам. Апісаў партэнагенез у тлей. Адзначыў розніцу ў будове адна- і двухдольных раслін. Назіранні апісваў у лістах (каля 300), галоўным чынам Лонданскаму каралеўскаму таварыству.
Remove ads
Зноскі
- Anthony van Leeuwenhoek — 2009.
- Antony Leeuwenhoek // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Левенгук Антони ван // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- https://www.dodenakkers.nl/wetenschap/leeuwenhoek-anthoni-van.html Праверана 31 студзеня 2025.
- ECARTICO Праверана 2 верасня 2023.
- ECARTICO Праверана 28 лістапада 2023.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads