Антыгены
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Антыге́ны — складаныя арганічныя рэчывы, якія пры паступленні ў арганізм чалавека і цеплакроўных жывёл выклікаюць спецыфічную імунную рэакцыю — утварэнне антыцелаў.
Уласцівасцямі антыгенаў валодаюць чужародныя для дадзенага арганізма бялкі і поліцукрыды, асабліва высокамалекулярныя. Як антыгены яны могуць быць агульныя для ўсіх асобін пэўнага віду арганізмаў (відавыя антыгены) або толькі для іх часткі (групавыя антыгены).
Ступень імунагеннасці антыгенаў, форма і вынік імуннага адказу , які яны выклікаюць (утварэнне антыцелаў, клетачны імунітэт , алергія, талерантнасць ), залежаць ад ступені іх чужароднасці (філагенетычнай аддаленасці ), хімічнай прыроды і малекулярнай будовы, дозы і формы увядзення ў арганізм і інш. фактараў. Імунная сістэма млекакормячых здольная распазнаваць да 106 антыгенаў.
Вызначэнне відавой і групавой прыналежнасці антыгенаў выкарыстоўваецца пры ўстанаўленні ступені роднасці арганізмаў, распрацоўцы вакцын і сываратак, пераліванні крыві, перасадках тканак, дыягностыцы хвароб , у судовай медыцыне і інш.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads