Антыдэмакратызм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Антыдэмакратызм — прынцып крытыкі дэмакратыі як палітычнага строю дзяржавы, асноўная частка таталітарызму.

У антыдэмакратызме грамадзяне і грамадскія аб’яднанні не ўплываюць на фарміраванне і дзейнасць дзяржаўных органаў, бо ўся ўлада сканцэнтравана ў руках групы асоб, непадкантрольных народу, або ў руках адной асобы. Рэалізацыя правоў і свабод грамадзян значна абцяжарана або практычна немагчымая, а выбары адсутнічаюць або фармальныя.
Remove ads
Гісторыя
Антычнасць
Няма адзіназначнага адказу, дзе ўпершыню з’явіліся правобразы, сфармавалася і была выкарыстана для ўладкавання жыцця дэмакратыя. Аднак большасць спецыялістаў у гэтай галіне звяртаюцца да эпохі Старажытнага свету — Грэцыі і Рыма, дзе ўзніклі першыя дзяржавы-полісы. У той жа час з’явілася і крытыка дэмакратыі. Паслядоўнымі антыдэмакратамі былі Піфагор і Геракліт. Пра гэта сведчаць шматлікія фрагменты, якія паказваюць іх як людзей з арыстакратычнымі поглядамі[1].
Крытыку дэмакратыі можна знайсці ў ідэях Сакрата[2], які выступаў супраць выбараў. Яшчэ адным крытыкам дэмакратыі ў Старажытнай Грэцыі быў Платон. Найбольш характэрныя аргументы супраць дэмакратыі ў Платона ў 8-й кнізе яго «Дзяржавы». Яны зводзяцца да таго, што пры дэмакратыі грамадзяне перастаюць шанаваць законы — як пісаныя, так і непісаныя, пашыраецца спажывецтва, крайняе адчужэнне паміж людзьмі, эгаізм; усё гэта сканчваецца тым, што крайняя свабода ператвараецца ў крайняе рабства, свавольства натоўпу — у свавольства аднаго, і дэмакратыя пераходзіць у сваю дыялектычную процілегласць — тыранію[3].
XX ст.
Крытыка дэмакратыі ў XX стагоддзі набыла асаблівую актуальнасць як з правага, так і з левага бакоў. Адным з кірункаў крытыкі тагачаснай дэмакратыі быў фашызм, заснавальнікам якога стаў Беніта Мусаліні.
Remove ads
Ідэалогіі, практыкуючыя антыдэмакратызм[крыніца?]
Рэлігіі
Іслам
Практыка артадаксальнага ісламу ў форме салафізму можа ўступаць у супярэчнасць з дэмакратычнай сістэмай (хоць гэтае сцвярджэнне і аспрэчваецца). Асноўная запаведзь ісламу, «таўхід» («адзінства Бога»), можа быць вытлумачана фундаменталістамі як тое, сярод іншага, што дэмакратыя як палітычная сістэма несумяшчальная з меркаваным уяўленнем аб тым, што законы, не перададзеныя Богам, не павінны прызнавацца[4].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads