Аншлюс Аўстрыі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аншлюс Аўстрыі
Remove ads

Аншлюс (ням.: Anschluss, Anschluß  — далучэнне, саюз) — ідэя аб’яднання Аўстрыі з Германіяй і канкрэтна — анэксія Аўстрыі Германіяй 12 — 13 сакавіка 1938. Незалежнасць Аўстрыі была адноўленая ў красавіку 1945, пасля яе заняцця саюзнымі войскамі падчас Другой сусветнай вайны, і ўзаконеная Дзяржаўнай дамовай 1955, якая забараняла аншлюс. У пераносным значэнні тэрмін «аншлюс», праз сваю сувязь з гісторыяй нацызму, ужываецца ў негатыўным сэнсе як сінонім паняцця анексія.

Thumb
Гітлер паведамляе пра аншлюс Аўстрыі на Гельдэнплац у Вене, 15 сакавіка 1938

Падзея вядомая ў гісторыі таксама пад назвамі анексія Аўстрыі Германіяй, з’яднанне Аўстрыі з Германіяй або аншлюс Аўстрыі. На працягу пэўнага часу аўстрыйскія прыхільнікі Гітлера з Аўстрыйскай нацыянал-сацыялістычнай партыі ставілі перад урадам сваёй краіны пытанне аб далучэння Аўстрыі да Германіі. На 13 сакавіка 1938 г. быў запланаваны рэферэндум па гэтаму пытанню, але нацыяналісты зрабілі дзяржаўны пераварот і перадалі ўсю ўладу ў краіне Германіі. 12 сакавіка войскі Вермахта ўвайшлі на тэрыторыю Аўстрыі. 13 сакавіка таго ж года было аб’яўлена аб аншлюсе альбо з’яднанні Аўстрыі з Германіяй.

Thumb
Аншлюс Аўстрыі

Аднак было вырашана правесці рэферэндум па пытанню падтрымкі аншлюсу насельніцтвам Аўстрыі. 10 красавіка 1938 г. большасць аўстрыйскіх грамадзян станоўча адказалі на пытанне «Ці згаджаецеся Вы са з’яднаннем Аўстрыі і германскага Рэйха, якое адбылося 13 сакавіка 1938 г. і ці падтрымліваеце Вы сваім голасам нашага лідара Адольфа Гітлера». Але легітымнасць рэферэндуму выклікае сумненні паколькі некалькі соцень тысяч аўстрыйцаў, у асноўным, яўрэйскага паходжання, былі пазбаўлены права голасу.[1] Да тых, хто меў права голасу і не хадзіў на рэферэндум, нярэдка прыходзілі дадому некалькі разоў і настойліва запрашалі прыняць у ім удзел.[2]

Прымусовы характар далучэння Аўстрыі да Германіі стаў падставай для дэкларацыі па Аўстрыі краін антыгітлераўскай кааліцыі, падпісанай у Маскве ў кастрычніку 1943 г. Згода гэтай дэкларацыі Аўстрыя аб’яўлялася першай ахвярай гітлераўскай агрэсіі, яе народ заклікаўся да барацьбы за незалежнасць, а аншлюс быў аб’яўлены скасаваным. У 1955 г. Аўстрыя аднавіла свой суверэнітэт пасля 10 год кантролю з боку краін антыгітлераўскай кааліцыі.

Remove ads

Зноскі

  1. Die propagandistische Vorbereitung der Volksabstimmung. Dokumentationsarchiv des österreichischen Widerstandes, Wien 1988, S. 495—526.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads