Анікей Гарнастай
(XVI ст.) маршалак гаспадарскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аніке́й Гарнаста́й (? — перад 1567) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Сын Астафія Гарнастая.
Дваранін гаспадарскі ў 1529, дзяржаўца дубіцкі і каняўскі, ключнік віленскі ў 1533, пісар ВКЛ у 1539, староста чаркаскі і канеўскі да 1547, дзяржаўца любашанскі ў 1546—55, староста гомельскі з 1547 і рэчыцкі з 1555, пасля брата Івана з 1551 маршалак гаспадарскі.
Першай яго жонкай была Настасся, дачка Р. Грамыкі, другой — Багдана Храбтовіч, дачкой Багдана Марцінавіча Храптовіча, якая прынесла яму ў пасаг частку маёнткаў Горы і Дудаковічы ў Аршанскім павеце (па сваёй маці, князёўне Аўдоцці Друцкай-Горскай). Меў адзінага сына Фрыдэрыка, які памёр маладым без нашчадкаў, пасля чаго яго маёнткі перайшлі да стрыечных братоў.
| Гаўрыла | Геранім | Самуэль | Міхал | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Іван | Іван | Ганна | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Раман Івашкавіч | Астафій Гарнастай | Гермаген | Альжбета | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Астафій | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Анікей | Багдана | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads