Апалае лісце (фільм)

фільм Акі Каўрысмякі 2023 года From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Апалае лісце» (фінск.: Kuolleet lehdet) — камедыйна-драматычны мастацкі фільм 2023 года фінскага рэжысёра Акі Каўрысмякі. 20-ы поўнаметражны фільм Каўрысмякі, ён працягвае серыю фільмаў «Пралетарыят», якая першапачаткова планавалася як трылогія і ўжо ўключае стужкі «Цені ў раі[en]» (1986), «Арыэль[en]» (1988) і «Дзяўчына з запалкавай фабрыкі[en]» (1990). Галоўныя ролі выканалі Алма Пёюсці[en] і Юсі Ватанен[en]. Фільм з’яўляецца сумеснай вытворчасцю Фінляндыі і Германіі.

Хуткія факты Апалае лісце, Жанры ...
Remove ads

Прэм’ера фільма адбылася 22 мая 2023 года ў межах асноўнай конкурснай праграмы 76-га Канскага кінафестывалю, дзе карціна ўдастоілася Прыза журы. Фільм выйшаў у шырокі пракат у Фінляндыі 15 верасня 2023 года.

Remove ads

Сюжэт

Галоўныя героі фільма — двое маладых людзей, якія выпадкова сустракаюцца ў начным Хельсінкі, а потым спрабуюць зноў знайсці адзін аднаго.

Акцёрскі склад

  • Алма Пёюсці[en]Анса
  • Юсі Ватанен[en] — Холапа

Крыніцы

Спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads