Апалоны (астэроіды)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Апало́ны — група калязямных астэроідов, названая ў гонар першага адкрытага астэроіда гэта групы — (1862) Апалон. Да аб'ектаў гэтай групы адносяцца астэроіды, якія перасякаюць арбіту Землі (перыгелій менш 1,017 а. а.) і якія маюць вялікую паўвось не меней 1 а. а. Арбіты большасці з іх знаходзяцца паміж арбітамі Венеры і Юпітэра, аднак ёсць і выключэнні. Так, бліжэй усяго да Сонца прыбліжаецца 2005 HC4 (0,071 а. а., у пяць разоў бліжэй, чым Меркурый), а найбольш аддаляецца ад Сонца 1999 XS35 (35,2 а. а., далей за Нептун).

Апалоны маюць няправільную форму і адносна невялікія памеры, у параўнанні з прадстаўнікамі іншых груп. Найбольшы з іх — (1866) Сізіф, які мае дыяметр каля 8,2 км.

Астэроіды гэтай групы рэгулярна перасякаюць арбіту Землі, таму з'яўляюцца патэнцыйна небяспечнымі. У канцы 1960-х гадоў адносна блізка да Зямлі пралятаў астэроід Ікар. У 1970-х гадах вучоныя сталі актыўней шукаць апалоны. У прыватнасці, некаторыя новыя астэроіды адкрылі Элеанор Хелін і Юджын Шумейкер.

У 1998 годзе, сумеснымі намаганнямі ВПС ЗША, НАСА і Масачусецкага тэхналагічнага інстытута была заснавана праграма LINEAR, мэтай якой стаў пошук калязямных астэроідаў. Большасцю з іх з'яўляюцца апалоны. У 2006 годзе побач з Зямлёй, на адлегласці 432 тыс. км (гэта трохі больш адлегласці да Месяца), пралятаў адзін з апалонаў — 2004 XP14, адкрыты падчас праграмы LINEAR.

Па стане на чэрвень 2010 вядома 3526 апалонаў.[1]

Remove ads

Некаторыя прадстаўнікі апалонаў

Апалон быў адкрыты ў 1932 годзе, але страчаны і пераадкрыты ў 1973 годзе. Таму яго парадкавы нумар вышэй, чым у некаторых іншых прадстаўнікоў апалонаў, да прыкладу, (1566) Ікара.

Больш інфармацыі Название, Вялікая паўвось, а. а. ...
Remove ads

Гл. таксама

  • Атоны
  • Амуры
  • Астэроіды, якія збліжаюцца з Зямлёй

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads