Апалоній Родаскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Апалоній Родаскі (стар.-грэч.: Ἀπολλώνιος Ῥόδιος) — паэт і граматык, нарадзіўся каля 290 г. да н.э. у Александрыі (па іншых звестках, у Наўкрацісе).

Хуткія факты Апалоній Родаскі, Асабістыя звесткі ...

Твор яго «Арганаўтыка», напісаны ў духу, зусім процілеглым таму, у якім пісаліся звычайна паэтычныя творы александрыйскай школы, не меў ніякага поспеху; гэта пацягнула за сабой сварку з яго настаўнікам Калімахам, пасля чаго ён пакінуў Александрыю і адправіўся на Родас. Тут ён перапрацаваў «Арганаўтыку» і здабыў сабе неўзабаве як настаўнік і пісьменнік такую славу, што родасцы даравалі яму грамадзянства. Пазней ён вярнуўся ў Александрыю і стаў кіраўніком бібліятэкі (як пераемнік Зенадота і папярэднік Эратасфена).

Яго граматычныя сачыненні, як і некаторыя вершы, зніклі, за выключэннем некалькіх урыўкаў; захавалася толькі «Арганаўтыка», у якой больш праявілася вучонасць і стараннасць, чым паэтычны талент, хоць некаторым месцам нельга адмовіць у паэтычнай прыгажосці.

Рымляне вельмі высока цанілі гэты твор; Публій Тэрэнцій Варон перавёў яго, Вергілій і асабліва Валерый Флак пераймалі яго стыль; мноства каментарыяў на гэту паэму даказваюць, як рупліва ёю займаліся.

Remove ads

Зноскі

  1. Απολλώνιος ο Ρόδιος, // Λεξικό Νεοελληνικής Λογοτεχνίας: Πρόσωπα, Έργα, Ρεύµατα, ΌροιΑθήνα: 2007. — С. 148. — ISBN 978-960-16-2237-8
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q131401229'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1524'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads