Апалонія Савёнак

From Wikipedia, the free encyclopedia

Апалонія Савёнак
Remove ads

Апалонія Савёнак (дзявочае Раткевіч; 8 кастрычніка 1901, Лагойшчына — 10 красавіка 1982, Памона, Нью-Джэрсі, ЗША) — беларускі педагог, пісьменніца.

Хуткія факты Апалонія Савёнак, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў 1901 годзе на Лагойшчыне.

Скончыла БДУ. Сябра Краязнаўчага таварыства БДУ. У 1922 годзе пазнаёмілася з будучым мужам Лявонам Савёнкам, які з групай глыбоцкіх настаўнікаў прыехаў у Менск на пачатку першай беларусізацыі[1].

У 1920—1930-х настаўнічала. Ад 1944 г. — на эміграцыі. У Беларускай гімназіі ў лагерах Остэргофен і Розенгайм у Германіі выкладала беларускую мову і літаратуру, аўтарка некалькіх падручнікаў для дзяцей. Ад пачатку 1950-х жыла ў ЗША, у Нью-Джэрсі.

Запісала успаманы пра беларускае нацыянальнае жыццё 1920-1930-х гадоў.

Памёрла ў 1982 годзе. Пахаваная на беларускіх могілках у Іст-Брансвіку (Нью-Джэрсі) побач з мужам.

Remove ads

Сям’я

Жонка Лявона Савёнка. У 1922 г. у іх нарадзіўся сын Лёдзік, а ў 1927 — дачка Зора.

Зноскі

  1. Савёнак, Л. Творы / Лявон Савёнак; [укладанне Ціхана Чарнякевіча і Лявона Юрэвіча; уступнае слова Лявона Юрэвіча і Вітаўта Кіпеля; каментарыі Ціхана Чарнякевіча; рэдактар: Ціхан Чарнякевіч]. — Мінск: Лімарыус, 2012. — 350 с. — 200 экз. — ISBN 978-985-6968-26-9 (у пер.).
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads