Апенінскія горы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Апенінскія горы, або Апеніны (італ.: Appennini; лац.: Apenninus, Apennini montes) — горная сістэма ў Італіі, якая працягваецца больш чым на 1000 км з поўначы на поўдзень краіны, у асноўным уздоўж усходняга ўзбярэжжа Апенінскага паўвострава.
Пераважныя вышыні 1200—1800 м, максімальная вышыня горнай сістэмы — 2912 м (вяршыня Корна-Грандэ). Расліннасць гор прадстаўлена міжземнаморскімі хмызнякамі, букавымі і хваёвымі лясамі, на вяршынях сустракаюцца лугі.
Прынята адрозніваць Паўночныя Апеніны (практычна ўтвараюць адзіную сістэму з Прыморскімі Альпамі), якія ўключаюць Лігурыйскія Апеніны, Тасканскія Апеніны і Умбрскія Апеніны, Цэнтральныя Апеніны і Паўднёвыя Апеніны.
Remove ads
Спасылкі
- Апеннины // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads