Аперацыя «Марскі леў»

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аперацыя «Марскі леў»
Remove ads

Аперацыя «Марскі леў» (ням.: Unternehmen Seelowe) — кодавая назва дэсантнай аперацыі па высадцы на Брытанскія астравы, якая планавалася Гітлерам. План заснаваны 16 ліпеня 1940 года. Паводле яго, нямецкія войскі павінны былі фарсіраваць Ла-Манш, высадзіцца паміж Дуўрам і Портсмутам у складзе каля 25 дывізій, а затым наступаць з мэтай адрэзаць Лондан. Фронт меркавалася расцягнуць ад Фолкстана да Богнара. Ваеннае камандаванне было даручана фельдмаршалу Рундштэту.

Thumb
План аперацыі

Дата пачатку аперацыі ўвесь час адкладвалася. 9 студзеня 1941 года, пасля паражэння ў бітве за Брытанію, Гітлер аддаў загад аб адмене высадкі на Брытанію. 13 лютага 1942 года камандуючы крыгсмарынэ адмірал Рэдэр у апошні раз гутарыў з Гітлерам пра аперацыю «Марскі леў» і пераканаў яго даць згоду на спыненне якой-небудзь падрыхтоўкі ў гэтым кірунку.

Калі пасля вайны генерала Ёдля спыталі пра гэтыя планы, ён адказаў: «Нашы планы ў значнай ступені нагадвалі планы Юлія Цэзара».

Remove ads

Крыніца

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads