Апостал (Скарына)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Апостал (Скарына)
Remove ads

АпосталКнига деания и послания апостольская, зовемая Апостал») — віленскае выданне Скарыны, якое выйшла ў свет у сакавіку 1525 года. Апостал — апошняе вядомае друкаванае выданне Скарыны.

Хуткія факты Апостал, Аўтар ...
Remove ads

Змест кнігі

Выданне пачынаецца тытульным лістом, пасля ідзе прадмова («Деания светых апостолъ книгъ предмова», пасля якой змешчаны кнігі Дзеянняў Апосталаў, лісты апосталаў і лісты апостала Паўла, да іх таксама напісаны прадмовы. У канцы лістоў даецца агульнае пасляслоўе, а таксама тэкст пра ўжыванне ў выданні чырвонага колеру. Пасля ідуць службовыя раздзелы: «Соборнікъ двунадесять месяц», «Пятдесятница», «Четырдесятница».

Remove ads

Друкарскія асаблівасці выдання

Кніга выдадзена на царкоўнаславянскай мове са шматлікімі лексічнымі і граматычнымі асаблівасцямі старабеларускай мовы. Адной з крыніц перакладу лічыцца Чэшская Біблія 1506 года. Некаторыя цяжкія для разумення словы вытлумачаны на палях. Кожная частка выдання мае прадмову, напісаная кніжным стылем старабеларускай мовы. У 22 прадмовах Скарына раскрывае маральна-этычную праблематыку і духоўную дасканаласць чалавека. Прадмовы, у параўнанні з прадмовамі да іншых кніг Бібліі, маюць больш царкоўна-рэлігійны характар. Фармат выдання — у адну восьмую аркуша, такі фармат быў зручным для шырокага карыстання. Аб’ём выдання — 351 аркуш, якія сабраныя ў 45 сшыткаў. Сігнатура адсутнічае. Фаліяцыя на верхнім баку аркуша ўверсе справа. Выданне мае 2 тытульных ліста. Асноўныя раздзелы лістоў і Саборніка пачынаюцца спускавой паласой, рубрыкацыя выяўлена арнаментальнымі сродкамі. У Дзеяннях віньеткі папярэднічаюць раздзелам, перад якімі змешчаны анатацыі. Набор выкананы ў 10 радкоў вышынёй 53 мм, на паласе — 20 радоў. Апостал надрукаваны 2 фарбамі: другая фарба (кінавар) выкарыстоўваецца для выяўлення рубрыкацыі і аблягчэння карыстання кнігаю. Чырвонай фарбаю надрукаваныя: агульны загаловак кнігі на тытульным лісце і назва першага раздзела, указанні на бакавых палях дзён тыдня, ініцыялы на тытульным лісце, віньеткі-канцоўкі. Выданне не мае ілюстрацый, аднак у ёй вялікая колькасць заставак, канцовак, гравіраваных буквіц.

Захавалася 10 асобнікаў Апостала.

Remove ads

Літаратура

  • Францыск Скарына і яго час: Энцыкл. давед./ Беларус. Сав. Энцыклапедыя; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — 608 с.: іл. ISBN 5-85700-003-3

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads