Апошнія з нас (тэлесерыял)
амерыканскі тэлесерыял 2023 года, заснаваны на кампутарнай гульні The Last of Us From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Апошнія з нас» (англ.: The Last of Us) — амерыканскі постапакаліптычны драматычны тэлесерыял канала HBO. Заснаваны на камп’ютарнай гульні 2013 года The Last of Us, распрацаванай кампаніяй Naughty Dog.
Прэм’ера тэлесерыяла адбылася 15 студзеня 2023 года. Ён атрымаў прызнанне з боку крытыкаў, якія высока ацанілі выкананне, сцэнарый, пастаноўку і музыку, некаторыя назвалі яго найлепшай тэлевізійнай адаптацыяй відэагульні. Серыял атрымаў некалькі ўзнагарод, у тым ліку восем прэмій «Эмі» з 24 намінацый ў 2023 годзе.
27 студзеня 2023 года, менш чым праз два тыдні пасля прэм’еры, HBO працягнуў серыял на другі сезон[25].
Remove ads
Акцёрскі склад
Галоўныя ролі
Педра Паскаль — Джоэл, загартаваны ацалелы, якога мучыць успамін аб гібелі яго роднай дачкі. Яму даручана вывезці 14-гадовую дзяўчыну Элі з каранціннай зоны[26].
Бэла Рэмзі — Элі, 14-гадовая дзяўчынка, сірата. Яна неўспрымальная да грыбка Cordyceps і можа стаць ключом да стварэння вакцыны[27]. Гэтак жа, як і ў гульнях, у тэлесерыяле Элі з’яўляецца лесбіянкай[28].
Сюжэт
У канцы верасня 2003 года на ўсёй планеце адбылося масавае заражэнне людзей кардыцэпсам. Раней грыб паразітаваў толькі на насякомых, але зараз ён прыстасаваўся выжываць у чалавечым целе, цалкам падпарадкоўваючы сабе волю носьбіта і змяняючы яго аблічча. У першы ж дзень пандэміі гіне дачка Джоэла.
Праз 20 гадоў Джоэл жыве ў Бостанскай каранціннай зоне, якая знаходзіцца пад жорсткім кантролем Федэральнага агенцтва па ўрэгуляванні стыхійных бедстваў, і разам са сваёй дзяўчынай Тэс спрабуе дастаць аўтамабільны акумулятар, каб адправіцца на пошукі брата ў іншы штат. Лёс зводзіць яго з параненай лідэркай паўстанцаў, якая абяцае аўтамабіль і акумулятар, калі Джоэл і Тэс даставяць наравістую 14-гадовую сірату Элі да атрада баявых таварышаў, які чакае яе за межамі каранціннай зоны.
Remove ads
Эпізоды
Сезон 1 (2023)
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads