Аптычная сістэма

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аптычная сістэма (англ.: optical system) — сукупнасць аптычных элементаў (праламляльных, адлюстроўваючых, дыфракцыйных і т. п.), створаная для пераўтварэння светлавых пучкоў (у геаметрычнай оптыцы), радыёхваль (у радыёоптыцы), зараджаных часціц (у электроннай і іоннай оптыцы)

Аптычная схема — графічнае прадстаўленне працэсу змянення святла ў аптычнай сістэме.

Аптычны прыбор (англ.: optical instrument) — канструктыўным вобразам аформленая для выканання канкрэтнай задачы аптычная сістэма, якая складаецца, прынамсі, з аднаго з базавых аптычных элементаў. У склад аптычнага прыбора могуць уваходзіць крыніцы святла і прыёмнікі выпраменьвання. У іншай фармулёўцы, Прыбор называюць аптычным, калі хоць бы адна яго асноўная функцыя выконваецца аптычнай сістэмай.

Remove ads

Агульныя звесткі

У аптычных прыборах не ўсе дэталі, якія ўзаемадзейнічаюць са святлом, з’яўляюцца аптычнымі, спецыяльна прызначанымі для яго змянення. Такімі неаптычнымі дэталямі ў аптычных прыборах з’яўляюцца аправы лінз, корпус і т. п.

Сукупнасць бязладна раскіданых аптычных дэталей не ўтварае аптычнай сістэмы.

Звычайна пад аптычнымі сістэмамі разумеюць сістэмы, якія пераўтвароўваюць электрамагнітнае выпраменьванне ў бачным ці блізкім дыяпазонах (ультрафіялетавы, інфрачырвоны). У такіх сістэмах пераўтварэнне пучкоў святла адбываецца за кошт праламлення і адлюстравання святла, яго дыфракцыі (якая з’яўляецца прыватным выпадкам з’явы інтэрферэнцыі (пры неабходнасці ўліку абмежавання працягласці хвалевых франтоў), паглынання і ўзмацнення інтэнсіўнасці святла (у выпадку выкарыстання квантавых узмацняльнікаў).

Тыпы і разнавіднасці аптычных сістэм вельмі разнастайныя, аднак звычайна вылучаюць паказваючыя аптычныя сістэмы, якія складаюць аптычны відарыс, і асвятляльныя сістэмы, якія пераўтвараюць светлавыя пучкі ад крыніц святла.

Remove ads

Базавыя аптычныя элементы

Таксама называюцца аптычнымі дэталямі. Гістарычна такімі элементамі з’яўляліся:

У XIX стагоддзі гэтая тэтрада была дапоўнена палярызатарамі і дыфракцыйнымі элементамі (дыфракцыйная рашотка, эшалон Майкельсона).

У XX стагоддзі з’явіліся:

  • элементы валаконнай оптыкі (гібкія светлаводы);
  • інтэрферэнцыйныя элементы (як, напрыклад, вузкапалосныя светлафільтры і інтэрферэнцыйныя люстэркі);
  • элементы галаграфічнай тэхнікі (напрыклад — тоўстаслойныя фотапласцінкі);
  • элементы нелінейнай оптыкі (напрыклад — крышталі, якія выкарыстоўваюць для пераўтварэння частаты святла).
Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads