Аптычны рэзанатар

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аптычны рэзанатар
Remove ads

Аптычны рэзанатар — сістэма люстраных адбівальных паверхняў, у якой узбуджаюцца  (руск.) і падтрымліваюцца стаячыя ці бягучыя  (руск.) электрамагнітныя хвалі аптычнага дыяпазону. У адрозненне ад аб'ёмнага рэзанатара  (руск.) аптычны з’яўляецца адкрытым (няма бакавых сценак). Аптычны рэзанатар — адзін з важнейшых элементаў лазера. Асноўная характарыстыка аптычнага рэзанатара — дыхтоўнасць  (руск.) (вызначае страты светлавой энергіі  (руск.) і характарызуе рэзанансныя ўласцівасці).

Thumb
Папярочныя моды аптычнага рэзанатара са сферычнымі люстэркамі
Thumb
Папярочныя моды аптычнага рэзанатара з плоскімі люстэркамі
Хуткія факты Аптычны рэзанатар, Вывучаецца ў ...

Прасцейшы аптычны рэзанатар — інтэрферометр Фабры—Перо  (руск.), які складаецца з 2 плоскіх строга паралельных  (руск.) люстэркаў, што знаходзяцца на адлегласці L, значна большай за даўжыню хвалі λ. Калі паміж люстэркамі ўздоўж восі рэзанатара распаўсюджваецца плоская светлавая хваля, то ў выніку адбіцця  (руск.) ад люстэркаў і інтэрферэнцыі адбітых хваляў  (руск.) утвараецца стаячая хваля. Умова рэзанансу: L = q⋅λ/2, дзе q — падоўжны індэкс ваганняў (колькасць паўхваляў, што ўкладаюцца ўздоўж восі аптычны рэзанатар). У лазернай тэхніцы выкарыстоўваюцца канфакальныя рэзанатары, утвораныя сферычнымі люстэркамі  (руск.), якія разнесены на адлегласць, роўную радыусу іх крывізны, а таксама кальцавыя аптычныя рэзанатары, што складаюцца з 3 і болей плоскіх або сферычных люстэркаў. У аптычным рэзанатары са сферычнымі люстэркамі ўзбуджаюцца таксама незалежныя бягучыя насустрач адна адной хвалі.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads