Аптэкарскі завулак (Санкт-Пецярбург)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аптэкарскі завулак — завулак паміж вуліцай Міліённай і набярэжнай ракі Мойкі. Пракладзены ў 1737 годзе як дарога да Круглага рынку. Назва ўзнікла ў канцы XVIII стагоддзя ад Галоўнай аптэкі, якую перавялі сюды з Петрапаўлаўскай крэпасці ў новы каменны будынак (д.1/4; 1732, архітэктар Д. Трэзіні), перабудавана ў 1789—1796 гадах Дж. Кварэнгі. Аптэка тут размяшчалася да 1839 года. У пачатку XIX стагоддзя пабудаваны казармы Паўлаўскага палка, задні фасад якіх выходзіць у Аптэкарскі завулак (д. 2), пабудаваны дом Адаміні (д. 8). У XX стагоддзі забудаваны каменнымі дамамі і працягнуты да ракі Мойкі.
Remove ads
Літаратура
- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads