Армія (воінскае аб’яднанне)
буйное вайсковае фарміраванне ў складзе ўзброеных сіл From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
А́рмія (ням.: Armee, англ.: Army), аператыўнае аб’яднанне пэўных відаў узброеных сіл некаторых дзяржаў. Складаецца з некалькіх злучэнняў і часцей розных родаў войскаў. Выконвае аператыўныя задачы ў ходзе баявых дзеянняў. У залежнасці ад прыналежнасці да віду ўзброеных сіл, баявога складу і характару вырашаемых задач у гісторыі будаўніцтва ўзброеных сіл вядомыя арміі: агульнавайсковыя (ва ўзброеных сілах замежных дзяржаў — палявыя), танкавыя, паветраныя, СПА і іншыя. Армія мае прысвоены ёй нумар (напрыклад, 7-я палявая, 5-я танкавая, 16-я паветраная, 3-я армія СПА) або найменне (Рэйнская, Далёкаўсходняя, Прыморская і г. д.)[1].

Remove ads
Камандаванне
Камандаванне арміяй звычайна ажыццяўляе камандуючы ў званні генерал-палкоўніка. У якасці першага памочніка выступае начальнік штаба.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads