Архіў Гётэ і Шылера
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Архіў Гётэ і Шылера (ням.: Goethe- und Schiller-Archiv) у Веймары — найстарэйшы літаратурны архіў у Германіі. Першапачаткова архіў Гёцеўскага таварыства, заснаванага вялікай герцагіняй Сафіяй Веймарскай у 1885 годзе; пасля пашырэння за кошт архіўных матэрыялаў Шылера ў 1889 годзе атрымаў сучасную назву.
Remove ads
Гісторыя стварэння
Архіў нямецкага філосафа-прыродазнаўца і паэта Ёгана фон Гётэ (1749—1832) утрымоўваў рукапісы, лісты, накіды, мемуары і іншыя дакументы, якія засталіся пасля смерці Гётэ, а таксама шмат твораў мастацтва, якія належалі яму. Архіў перайшоў з 1885 года, пасля смерці апошняга прадстаўніка сям’і Гётэ, ва ўладанне вялікай герцагіні Сафіі Веймарскай, якая заснавала ў тым жа годзе ў Веймары Гётэўскае таварыства для даследавання архіўных матэрыялаў. Дырэктарам архіва быў прызначаны прафесар Э. Шміт, а пасля яго пераезду ў Берлін — Бернард Зуфан.
У 1889 годзе Гётэўскі архіў быў павялічаны калекцыямі, падоранымі нашчадкамі нямецкага філосафа, паэта і драматурга Фрыдрыха Шылера (1759—1805) і атрымаў назву Гётэ-Шылераўскага архіва.
У 1888—1897 гадах у архіве працаваў запрошаны туды Рудольф Штэйнер. Акрамя падрыхтоўкі ўступных артыкулаў і каментароў да чатырох тамоў навуковых прац Гётэ, Штэйнер напісаў дзве кнігі пра філасофію Гётэ: «Асноўныя лініі тэорыі пазнання светапогляду Гётэ».
Remove ads
Выданні архіва
Матэрыялы веймарскага архіва паслужылі асновай веймарскага крытычнага выдання Гётэ і вялікай біяграфіі паэта, над якой працавала таварыства 50 нямецкіх вучоных, пад рэдакцыяй Г. Грыма, Г. Ф. Лепера, Э. Шміта, Б. Зейферта і Б. Зуфана.
Выдаецца «Goethe Jahrbuch».
Літаратура
- Маркина Л. Г., Муравлёва Е. Н., Муравлёва Н. В. GOETHE-UND-SCHILLER-ARCHIV АРХИВ ГЁТЕ И ШИЛЛЕРА // Культура Германии: лингвострановедческий словарь: свыше 5000 единиц / под общ. ред. проф. Н. В. Муравлёвой. — М.: АСТ, 2006. — С. 357—358. — 1181 с. — 3000 экз. — ISBN 5-17-038383-5.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads