Архіў Ніцшэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Архіў Ніцшэ
Remove ads

Архіў Ніцшэ (ням.: Nietzsche-Archiv) — першая арганізацыя, якая занялася архіваваннем і дакументаваннем жыцця і дзейнасці філосафа Фрыдрыха Ніцшэ; усе крыніцы былі атрыманы ад Элізабэт Фёрстэр-Ніцшэ, сястры філосафа.

Thumb
Архіў Ніцшэ

Архіў Ніцшэ быў заснаваны ў 1894 годзе ў Наўмбургу і знайшоў пастаяннае месцазнаходжанне ў Веймары. Яго гісторыя да сярэдзіны XX стагоддзя была цесна звязана з яго заснавальніцай Элізабэт Фёрстэр-Ніцшэ, сястрой філосафа, якая таксама на працягу многіх гадоў кіравала архівам. Нягледзячы на тое, што з моманту свайго ўзнікнення архіў падвяргаўся інтэнсіўнай крытыцы за пераробку або нават падробку дакументаў для падтрымкі пэўных ідэалагічных мэт, да канца Другой сусветнай вайны архіў быў ключавым месцам для рэцэпцыі творчасці Ніцшэ ў Германіі. У ГДР ён быў далучаны да Nationale Forschungs- und Gedenkstätten der klassischen deutschen Literatur in Weimar (Нацыянальныя даследчыя і мемарыяльныя комплексы класічнай нямецкай літаратуры ў Веймары) і афіцыйна спыніў існаванне ў 1956 годзе. Яго фонды сталі даступнымі для заходніх даследчыкаў, у першую чаргу Мадзіна Манцінары, які падрыхтаваў новыя выданні Ніцшэ замест сумніўных старых, выдадзеных Архівам. У ГДР, аднак, Ніцшэ па-ранейшаму быў забароненым аўтарам, пад забаронай былі ўсе яго творы.

Пасля ўз’яднання Германіі фонды архіва знаходзяцца ў валоданні ўстановы Stiftung Weimarer Klassik, якая цяпер называецца Klassik Stiftung Weimar. Месца знаходжання архіва, Villa Silberblick, цяпер з’яўляецца музеем.

Remove ads

Гісторыя

Мэты

Элізабэт Фёрстэр запланавала стварыць Архіў Ніцшэ пасля свайго вяртання ў Германію з Парагвая восенню 1893 года. Мэта архіва заключалася ў збіранні рэсурсаў, каб не дапусціць іх рассейвання і забяспечыць манаполію на іх каштоўнасць, што не было нечым незвычайным у той час.

З пачатку 1890-х гадоў цікаўнасць да твораў Ніцшэ ў нямецкамоўным свеце каласальна ўзрасла. Архіў Ніцшэ спрабаваў дамагчыся законных правоў на інтэрпрэтацыю Фрыдрыха Ніцшэ і яго філасофіі ў публічных абмеркаваннях. Для ўдзелу ў такіх абмеркаваннях служылі не толькі біяграфіі аўтарства Элізабэт Фёрстэр-Ніцшэ, але і мноства часопісаў і газетных артыкулаў, што выпускаліся Архівам і яго асяродкам. Фёрстэр-Ніцшэ ўжо з юнацтва збірала дакументы свайго брата, а потым пачала скупляць усю яго паштовую перапіску за вялікія грошы. Гэтыя лісты таксама прама ці ўскосна публікаваліся Архівам, разам з працамі Ніцшэ. Іншай прычынай актыўнай выдавецкай дзейнасці архіва і манапалізацыі ім творчасці Ніцшэ маглі быць спадзяванні атрымаць ад гэтага вялікі прыбытак.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads