Аршанскі дзяржаўны аграрны каледж
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Установа адукацыі «Аршанскі дзяржаўны аграрны каледж» — дзяржаўная сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў аграгарадку Смальяны Аршанскага раёна Віцебскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
Гістарычны пачатак адукацыі каледжа быў пакладзены ў студзені 1900 года па ініцыятыве і на сродкі мясцовага памешчыка Валяр’яна Аляксандравіча Цітова, які ўтварыў найнізкую сельскагаспадарчую школу першага разраду. Школа рыхтавала спецыялістаў сельскагаспадарчай вытворчасці для памешчыцкіх гаспадарак. Смальянская сельскагаспадарчая школа праіснавала да верасня 1917 года.
У снежні 1918 года на базе сельскагаспадарчай школы быў утвораны і пачаў працаваць сельскагаспадарчы тэхнікум, які ў 1922 годзе быў ператвораны ў прафшколу.
У 1930 годзе з Касцюковічаў у Смальяны пераведзены сельскагаспадарчы тэхнікум. У часы вайны ў навучальным корпусе была ўладкавана казарма для салдат, у падвальным памяшканні — турма. Пасля вайны праца ў тэхнікуме аднавілася.
Навучальныя заняткі праводзіліся ў прыстасаваных памяшканнях, але ўжо ў 1945 годзе быў зроблены першы пасляваенны выпуск у колькасці 26 чалавек. Пабудаваліся і ўступілі ў строй навучальныя карпусы, вучэбна-вытворчыя аб’екты. У 1973 годзе Смальянскі сельскагаспадарчы тэхнікум быў ператвораны ў саўгас-тэхнікум. З 1998 года саўгас-тэхнікум рэфармаваны ў сельскагаспадарчы тэхнікум. У 2001 годзе тэхнікуму прысвоены статус каледжа.
У 2019 годзе быў перайменаваны ў Аршанскі дзяржаўны аграрны каледж[1].
Remove ads
Характарыстыка
Каледж мае два навучальныя корпусы, дом культуры, сталовую, тры інтэрнаты, вучэбна-вытворчыя майстэрні. Корпусы месцяць 40 спецыялізаваных кабінетаў і лабараторый, два камп’ютарныя класы, лабараторыю тэхнічных сродкаў навучання. Працуе бібліятэка, кніжны фонд налічвае каля 49 тысяч асобнікаў, маецца чытальная зала. На тэрыторыі каледжа створана шмат спартыўных збудаванняў.
Каледж мае вучэбна-вытворчую гаспадарку, вучэбна-вытворчы севазварот, вучэбны палігон, вучэбна-вытворчыя майстэрні, калекцыйна-доследнае поле, сад, цяпліцу, вучэбна-геадэзійны палігон[2].
Remove ads
Зноскі
- Цяпер гэта аршанскі коледж. — Аршанскі рэгіянальны партал, 7 сакавіка 2019. (бел.)
- Смальянскі аграрны дзяржаўны каледж. — Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць, 18 красавіка 2017. (бел.)
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads