Арыстарх Васілевіч Лянтулаў
расійскі і савецкі мастак From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арыстарх Васільевіч Лянтулаў (руск.: Аристáрх Васи́льевич Ленту́лов; 26 сакавіка (7 красавіка) 1882[1], Novaya Pyatina[d], Пензенская губерня — 15 красавіка 1943[2][3][…], Масква[4]) — рускі і савецкі мастак, жывапісец, сцэнограф. Адзін з родапачынальнікаў «Рускага авангарда».
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 4 студзеня (16 студзеня па новым стылі) 1882 года ў сям’і сельскага святара.
Адукацыя:
- Пензенскае мастацкае вучылішча (1898—1900 і 1905),
- Кіеўскае мастацкае вучылішча ў Н. К. Піманенка (1900—1904),
- студыя Д. Н. Кардоўскага ў Пецярбургу (1906—1907).
Самастойна працаваў і вучыўся ў студыях у А. Ле Факанье, Ж. Мецэнжэ, у прыватнай акадэміі дэ Ла Палет (Парыж, 1911). Тады ж працаваў у Італіі.
Удзельнік многіх авангардных выставак.
У 1907—1909 гадах — адзін з лідараў мастацкай групы «Вянок-Стэфанас». У 1910—1916 гадах — член-заснавальнік аб’яднання «Бубновы валет». У 1926—1927 гадах — член Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыйнай Расіі. У 1928—1932 гадах — арганізатар і старшыня Таварыства маскоўскіх мастакоў, куды ўвайшлі многія ўдзельнікі гурта «Бубновы валет». У 1925 годзе прыняў удзел у Міжнароднай выставе сучасных дэкаратыўных і прамысловых мастацтваў у Парыжы, на якой атрымаў дыплом за дэкарацыі да спектакля «Дэман».
Памёр 15 красавіка 1943 года ў Маскве.
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
