Арыстарх Самафракійскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Арыстарх Самафракійскі
Remove ads

Арыстарх (Ἀρίσταρχος; 216 да н.э.- 144 да н.э.) — выдатны грэчаскі філолаг, захавальнік Александрыйскай бібліятэкі.

Хуткія факты Арыстарх Самафракійскі, Дата нараджэння ...

Самы знакаміты з плеяды александрыйскіх філолагаў, у якую ўваходзілі Зенадот Эфескі і Арыстафан Візантыйскі. Апошні быў настаўнікам Арыстарха, а з першым ён часта не згаджаўся.

Сярод мноства яго прац асабліва важнымі былі выданне (ці два выданні) і каментарый да паэмы Гамера. Фрагменты гэтага каментарыя разам з некалькімі сотнямі чытанняў Арыстарха вядомыя нам пераважна з сярэдневяковых схолій. Нягледзячы на фрагментарны і скажоны характар крыніцы, можна зрабіць некаторыя высновы аб тэксталагічнай практыцы Арыстарха. Большасць чытанняў Арыстарха нязначна адрозніваюцца ад іншых вядомых нам чытанняў: звычайна — не больш, чым на адно слова, часта — толькі на адзін-два знакі. Ён адзначаў як сумніўныя многія радкі Гамера, але толькі ў адзінкавых выпадках выключаў іх са свайго выдання. Гэтыя факты сведчаць аб асцярожнасці Арыстарха. Адным з прынцыпаў яго працы, як звычайна лічыцца, была ідэя «тлумачыць Гамера з Гамера», гэта значыць у сумніўных выпадках звяртацца да прынцыпу аналогіі.

Remove ads

Зноскі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads