Арыфметычна-лагічная адзінка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Арыфметычна-лагічная адзінка
Remove ads

Арыфметычна-лагічная адзінка (англ.: arithmetic logic unit, ALU) — асноўны блок цэнтральнага працэсара, здольны выконваць арыфметычныя, а таксама лагічныя аперацыі з двума ці адным аргументамі.

Thumb
Тыповая схема ALU: A і B — аперанды; R — выйсце; F — уваход з кантрольнай адзінкі; D — статус выйсця.

Тыповая арыфметычна-лагічная адзінка мае два ўваходы для пары аргументаў і адно выйсце для выніку. Выконвае такія аперацыі, як:

  • лагічныя аперацыі AND, OR, NOT, XOR,
  • складанне,
  • бітавае перасоўванне на адзін ці некалькі бітаў,
  • часта адыманне, негацыя, складанне з пераносам, дадаванне ці адыманне адзінкі,
  • досыць часта множанне і часам дзяленне

Класічныя працэсары маюць адну арыфметычна-лагічную адзінку. Працэсары з суперскалярнай архітэктурай маюць некалькі ALU і могуць выкарыстоўваць іх адначасова для выканання паслядоўных інструкцый.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads