Арыярат VI
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арыярат VI (стар.-грэч. Ἀριαράθης Ἐπιφανής Φιλοπάτωρ, кіраваў у 130—116 ці 126—111 гадах да н.э.) — кіраўнік Кападокіі, малодшы сын Арыярата V і Нузы Кападакійскай.
Remove ads
Біяграфія
Валадарыў каля 14 гадоў; на момант узыходжання на прастол быў дзіцем, таму рэальная ўлада спачатку належала яго маці. Лічыцца, што яго маці атруціла пецярых яго братоў, але малалетні Арыярат быў выратаваны лаяльнымі дынастыі людзьмі, якія забілі Нузу. Гэтыя падзеі сталі добрай нагодай для кіраўніка Понта Мітрыдата V Эвергета, дзядзькі Арыярата па маці, паспрабаваць усталяваць кантроль над Кападокіяй. Для гэтага ён выдаў замуж за Арыярата яго стрыечную сястру па маці і сваю першую дачку Лаадыку, якая нарадзіла яму траіх дзяцей: дачку і двух сыноў, у тым ліку будучыні Арыярата VII.
Тым не менш, гэтага апынулася недастаткова, каб падпарадкаваць Кападокію Понту, таму Мітрыдат VI, сын Мітрыдата V, арганізаваў забойства Арыярата з дапамогай кападакійскага вяльможы Гордыя. Пасля яго смерці кіраванне дзяржавай на час перайшло да яго ўдавы, а затым да кіраўніка Віфініі Нікамеда III, які ажаніўся з Лаадыкай. Нікамед III быў неўзабаве выгнаны Мітрыдатам VI, які ўзвёў на кападакійскі трон Арыярата VII.
Remove ads
Бібліяграфія
- Hazel, John; Who’s Who in the Greek World, «Ariarathes VI», (1999)
- Head, Barclay; Historia Numorum, «Cappadocia», (1911)
- Justin; Epitome of Pompeius Trogus, John Selby Watson (translator); London, (1886)
- Smith, William (editor); Dictionary of Greek and Roman Biography and Mythology, «Ariarathes VI» Архівавана 18 снежня 2005., Boston, (1867)
- Габелко О. K. К династической истории эллинистической Каппадокии: царский дом Ариаратидов // Античный мир и археология. — Саратов, 2009. — В. 13.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads