Арэхава (возера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Арэхава (возера)
Remove ads

Арэхава (укр.: Оріхове) — возера на паўночным усходзе Ратнаўскага раёна Валынскай вобласці Украіны, каля вёскі Межысіт, за 2,5 км ад мяжы з Беларуссю, у басейне ракі Мухавец.

Хуткія факты Арэхава, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні 5,5 км². Даўжыня 3,9 км, шырыня 2,1 км. Найбольшая глыбіня 3,6 м. Берагі нізкія. Дно выслана сапрапелем.

На паўднёвым захадзе ўпадае Турскі канал, на поўначы выцякае Арэхаўскі канал. За 0,7 км на поўнач знаходзяцца азёры Арэхавец і Засвяцце. На адлегласці менш 1 км на ўсход ад возера праходзіць водападзел паміж басейнамі Балтыйскага мора (рака Мухавец) і Чорнага мора (рака Прыпяць).

Выкарыстоўваецца ў мэтах рыбалоўства. Уваходзіць у склад гідралагічнага заказніка мясцовага значэння «Арэхаўскі».

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads