Асары (Юрмала)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Асары (латыш. Asari) - частка горада Юрмалы паміж Мэлужы і Вайвары. Ад чыгункі з боку Ліелупэ Асары мяжуюць з іншым населеным месцам Юрмалы - Валтэры. Але зліццю іх у адзіны жылы масіў перашкаджае невялікае балота Вінку, якое перасякаюць некалькі дарог.
Размешчаны за 28 км ад Рыгі і з'яўляецца папулярным месцам адпачынку ў Юрмале. Да Першай сусветнай вайны Асары быў важным месцам для вырошчвання трускаўкі, якую на станцыі Асары пакавалі ў грузавыя вагоны, якія прычаплялі да цягніка далёкага накіравання і везлі прадаваць, у асноўным у Санкт-Пецярбург. У 1927 годзе ў заходняй частцы Асары быў адкрыты новы чыгуначны прыпынак Асары II, які ў 1938 годзе быў перайменаваны ў Вайвары, таксама як уся частка Асары каля станцыі.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads