Асмолавічы (Мсціслаўскі раён)

вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Асмо́лавічы[2] (трансліт.: Asmolavičy, руск.: Осмоловичи) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Капачоўскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Гарадзішча ранняга жалезнага веку (5 ст. да н. э. — 5 ст. н. э.) знаходзіцца за 0,1 км на поўдзень ад вёскі, на левым беразе забалочанага ручая, па пагорку, што ўзвышаецца над поймай на 4—5 м. Пляцоўка памерам 37 на 17 м выцягнута з поўначы на поўдзень. Па краі ўмацавана валам, які з боку поля дасягае вышыні 2,5 м. Адкрыў і абследаваў у 1978 г. М. А. Ткачоў. Культурны пласт у шурфах — 0,45—1,3 м, насычаны абломкамі ляпной керамікі, касцямі, вуголлем і каменнямі. Матэрыялы абследавання захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

На паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі, каля старых могілак, — курганны могільнік. Два насыпы вышынёй 1,3 м, дыяметрам 6 м. Выявіў у 1978 г. М. А. Ткачоў. Раскопкі не праводзіліся.

У 1612 г. сяло знаходзілася ў Мсціслаўскім ваяводстве. У 1723 г. на месцы праваслаўнай пабудавана ўніяцкая царква. Памешчыца Шымковіч у 1877 г. мела 598 дзесяцін зямлі. У 1886 г. тут быў 71 двор, 428 жыхароў. У 1897 г. тут быў 61 двор, 405 жыхароў, у Старасельскай воласці Мсціслаўскага павета. Працавала кузня, дзейнічала школа граматы.

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads