Астрошыцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Астро́шыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Астрошыцы. Размешчаны ў паўднёвай частцы раёна.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Астрашыцка-Гарадоцкага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Астрашыцка-Гарадоцкім раёне БССР. З 18 студзеня 1931 года ў Лагойскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 24 мая 1960 года ў склад новаўтворанага Лагазінскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты: Кандратавічы, Лабуншчына і Чудзенічы[1]. 28 ліпеня 1966 года ў склад сельсавета з Лагазінскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты: Кандратавічы, Лабуншчына, Рэбрышча і Чудзенічы[2]. 11 верасня 2012 года ліквідаваны пасёлак Кавалеўшчына[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1569 чалавек[4], з іх 92,9 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 1,7 % — украінцы, 0,7 % — армяне[5]; паводле перапісу 2019 года — 1698 чалавек[6].
Сельгаспрадпрыемствы:
- СК «Астрошыцы» ААТ «Мінскі КХП»
- СК «Трайпл-Агра»
Remove ads
Зноскі
- Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
- Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads