Асінторфскі гідралагічны заказнік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Асінторфскі гідралагічны заказнік — гідралагічны заказнік мясцовага значэння ў Дубровенскім раёне. Агульная плошча заказніка — 5920 га. Заснаваны 22 кастрычніка 1993 года. На тэрыторыі гідралагічнага заказніка «Асінторфскі» знаходзяцца заводненыя кар’еры «Вялікая вада», «Малая вада» і «Сярэдняя вада» і тры радовішчы торфу: «Асінаўскі-1», «Асінаўскі-2», «Шчэрбінскі мох».

Апісанне

Выгляд і статус тэрыторыі, якая захоўваецца: ландшафтна-гідралагічны заказнік мясцовага значэння.

Праходнасць: нізінныя балоты абводненыя. Верхавік — праходнасць здавальняючая.

На тэрыторыі гідралагічнага заказніка мясцовага значэння «Асінторфскі» забараняецца:

  • правядзенне гідрамеліярацыйных работ;
  • распрацоўка тарфяных пакладаў;
  • правядзенне суцэльных рубак лесу;
  • скід сцёкавых і бытавых адходаў;
  • разбіўка намётаў;
  • развядзенне вогнішчаў у неўсталяваных месцах.

Прамысловыя жывёлы: лось, кабан, ліса, куніца, бабёр.

На тэрыторыі гідралагічнага заказніка «Асінторфскі», які ўключае спустошаныя і нерэкультываваныя тарфянікі, склалася дзіўная экасістэма з калоніямі чаек, качак і іншых балотных птушак. Маецца магчымасць арганізацыі такіх відаў адпачынку, як рыбалка, паляванне, назіранне за дзікімі звярамі і птушкамі, азнаямленне з разнастайнасцю лясных і палявых раслін, у тым ліку і за тымі відамі флоры і фаўны, якія занесены ў Чырвоную кнігу.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads