Аталарых
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аталарых (гоцк.: Aþalareiks; лац.: Athalaricus; (516 — 2 кастрычніка 534) — кароль остготаў, кіраваў у 526-534 гадах. Сын Эйтарыха і Амаласунты. Успадкаваў пасад у 10-гадовым узросце пасля смерці Тэадарыха Вялікага. Рэгенцтва пры непаўналетнім дзіцяці павінна была ажыццяўляць Амаласунта.
Але гоцкая знаць неахвотна трывала ўладу жанчыны, і гэта незадавальненне ўзмацнілася яшчэ больш, калі Амаласунта ўступіла ў зносіны з імператарам Юстыніянам I. Готы настаялі на тым, каб Аталарых, якому Амаласунта жадала даць класічнае выхаванне, быў акружаны маладымі готамі; апошнія сталі падахвочваць яго да п'янства, да зносін з жанчынамі, канчаткова псавалі яго характар і, карыстаючыся яго неразумнасцю, выклікалі непаслушэнства маці, таму ён наогул не лічыў патрэбным лічыцца з ёй. Аталарых, аддаўшыся бязмежнаму п'янству, запаў у хваробу і ў поўны маразм, ад чаго і памёр 2 кастрычніка 534 г.
Дынастыя каралёў остготаў | ||
Папярэднік: Тэадорых Вялікі |
кароль остготаў 526 — 534 |
Пераемнік: Амаласунта |
Remove ads
Зноскі
- Athalaric // British Museum person-institution thesaurus Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Athalarich // Brockhaus Enzyklopädie
- Амалазунта // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. Iа. — С. 603.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads